Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра

Ілюстрацыйны здымак
Страты аэрапортаў Вільні, Коўна і Палангі, панесеныя сёлета ад метэаралагічных зондаў, склалі больш за €800 тысяч. Пра гэта паведаміла літоўская дзяржаўная кампанія «Аэрапорты Літвы».
Ад пачатку года было зафіксавана больш за 600 выпадкаў парушэння мяжы метэазонадамі з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія запускаліся з тэрыторыі Беларусі, і прыкладна 200 інцыдэнтаў з беспілотнікамі.
Гэтыя інцыдэнты прывялі да закрыцця аэрапортаў, што закранула больш за 320 авіярэйсаў і амаль 50 тысяч пасажыраў.
Пасля апошняга візіту амерыканцаў у Мінск ніводнага закрыцця аэрапортаў не адбывалася.
Каментары