Свет11

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ

ФСБ Расіі затрымала афіцэра Узброеных сіл РФ Паўла Васіна. Яго падазраюць у дапамозе ў арганізацыі замаху на генерал-лейтэнанта ГРУ Уладзіміра Аляксеева. Павел Васін з’яўляецца сынам Віктара Васіна, які быў таксама затрыманы па гэтай жа справе.

Павел Васін

Паводле звестак следства, Павел Васін даў прызнальныя паказанні. Ён паведаміў, што забяспечваў выканаўцу замаху Любаміра Корбу транспартам і тэхнічнымі сродкамі: відэарэгістратарам і трэкерам для сачэння. Таксама затрыманы нібыта збіраў інфармацыю пра месцы жыхарства і аўтамабілі Аляксеева і яшчэ двух супрацоўнікаў Мінабароны.

Павел Васін скончыў Ваенную акадэмію. На працягу пяці гадоў ён служыў па кантракце сувязістам, меў досвед камандзіровак за мяжу, а пасля звальнення працаваў у сферы бяспекі камерцыйных кампаній, паведамляюць «Важные истории». 

Замах на генерала ГРУ Уладзіміра Аляксеева адбыўся 6 лютага. Генерал атрымаў агнястрэльнае раненне і быў шпіталізаваны. Паведамлялася, што ён прыйшоў у прытомнасць.

Выканаўца замаху Любамір Корба і яго памочнік Віктар Васін былі затрыманыя. Яшчэ адна падазраваная, Зінаіда Серабрыцкая, абвешчана ў міжнародны росшук.

Па версіі праваахоўных органаў РФ, фігуранты дзейнічалі па ўказанні СБУ.

Каментары1

  • Х
    10.02.2026
    Пры ім знайшлі візітку Яраша, карту паляка і запіс гутаркі "Ніка і Майка".

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць