Культура11

Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі «Silva Rerum»

Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа. 

Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro.

«Silva Rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагоддзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоннем перад эпохай Асветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сведкам іх сямейнай драмы.

«Silva Rerum IV» заканчвае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэнняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй, піша bellit.info.

Каментары1

  • Радзівілас
    16.01.2026
    Скептычна стаўлюся да летувіскага погляда на гісторыю

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне1

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць