Грамадства22

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай

38‑гадовы Сяргей Костка шмат гадоў жыў у Падмаскоўі. Але нядаўна яго асудзілі ў Беларусі. Гомельскі абласны суд вынес яму прысуд па цэлым шэрагу цяжкіх артыкулаў, сярод якіх не толькі палітычныя.

Сяргей Костка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Сяргей Костка нарадзіўся ў 1988 годзе ў аграгарадку Красны Бераг Жлобінскага раёна. Апошнія гады ён жыў у Расіі. Быў актыўным карыстальнікам расійскіх «Дзяржпаслуг», сэрвісаў «Авіта» і СДЭК, замаўляў тавары на адрас у горадзе Істра Маскоўскай вобласці.

У верасні 2026 года імя 38‑гадовага Косткі з'явілася ў абноўленым пераліку «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Згодна з інфармацыяй сілавікоў, Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Адзін з іх — гэта палітычная частка 1 артыкула 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Звычайна па ім судзяць за перадачу інфармацыі і фотаздымкаў праваабаронцам ці журналістам.

Аднак мужчыну выставілі не толькі палітычныя абвінавачванні. Костку асудзілі яшчэ і па пакеце сэксуальных злачынстваў — гэта палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16‑гадовага ўзросту (ч. 1 арт. 168), выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх (ч. 2 арт. 343-1) і ўцягненне непаўналетніх у здзяйсненне злачынства (ч. 3 арт. 172).

Цяпер Костка адбывае пакаранне. Дакладныя дэталі таго, як крымінальная справа за сэксуальныя злачынствы пераплялася з пераследам за палітыку, застаюцца невядомымі. Ці то да Косткі прыйшлі за Гаюн ці нешта падобнае, а ў мабільніку знайшлі порна. Ці то яго арыштавалі за сэксуальныя адносіны, але адшукалася і нейкае адно паведамленне ў «экстрэмісцкія» каналы.

Невядома і тое, ці быў Костка экстрадаваны з Расіі.

Самым цяжкім з інкрымінаваных яму злачынстваў лічыцца ўцягненне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства. Тут Костка мог атрымаць ад 5 да 8 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Агент Капялюш
    19.09.2026
    За яго Коўл не папросіць. А за порна ды наркату недадзяржава можа на каго заўгодна артыкул павесіць.
  • Коўл не просіць і не прасіў
    19.09.2026
    Калі нехта папросіць, настойліва, ў доларавым эквіваленце, канешне ён будзе ў спісах на вызваленне, калі ён палітычны. Такое жыццё. Прыедзе Коўл і пры яго пасярэдніцтве, як сказаў Вусаў, хоць 5, хоць 1, але Коўл прыедзе і вывезе. Ну, насамрэч калі такіх заявак на вызваленне назбіраецца сотня-дзве, то канешне прыедзе.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць