Новыя абмежаванні адпавядаюць санкцыйным мерам, якія Еўрасаюз прыняў 23 красавіка 2026 года ў рамках 20‑га пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Рашэнне Федэральнай рады краіны ўступіла ў сілу 19 верасня 2026 года.

Як адзначаецца ў дакуменце швейцарскіх уладаў, гэтыя меры яшчэ больш збліжаюць санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі з абмежаваннямі, якія дзейнічаюць супраць Расіі.
Санкцыі пашыраюць ужо наяўную забарону на экспарт у Беларусь тавараў, якія могуць спрыяць вайскова-тэхналагічнаму развіццю краіны або прыносіць ёй істотныя прыбыткі.
У фінансавай сферы новыя абмежаванні закранаюць аперацыі з крыптавалютамі і валютамі цэнтральных банкаў, у тым ліку з беларускім рублём.
Акрамя таго, забараняецца выконваць паслугі ў сферы бяспекі Беларусі, яе дзяржаўным органам і дзяржаўным карпарацыям.
Каментары