Здарэнні22

11‑гадовы школьнік вынес махлярам хатні сейф з грашыма і каштоўнасцямі

Спачатку хлопчыку патэлефанавалі ілжэсупрацоўнікі сотавай сувязі і пацікавіліся, з кім ён жыве.

Затым патэлефанавалі іншыя ашуканцы і прыстрашылі школьніка, што калі ён не будзе іх слухацца і выконваць заданні, то бацькоў арыштуюць, а яго самога адправяць у дзіцячы дом. Дзіця спалохалася і паверыла.

На працягу некалькіх тыдняў злачынцы трымалі хлопчыка на сувязі і пераконвалі, што назіраюць за ім.

У выніку па ўказанні ашуканцаў школьнік знайшоў хатні сейф, але не змог адкрыць замок. Тады дзіцяці загадалі вынесці яго на агульны балкон. У той жа дзень за сейфам прыйшоў кур'ер. Дзіця з цікаўнасці назірала за ім і добра запомніла.

Па прыкметах супрацоўнікі міліцыі знайшлі мужчыну. 32‑гадовы жыхар Гомельскай вобласці сам стаў ахвярай падману і думаў, што дапамагае міліцыі.

Па ўказанні ашуканцаў ён купіў балгарку, ускрыў сейф, пасля чаго вывез за мяжу ўсё яго змесціва — больш за $5 тыс., залатыя пярсцёнкі і жамчужныя каралі.

Каментары2

  • Вольга
    23.01.2026
    Дык калі ж НН перастане хаваць інфармацыю, якую старанна хаваюць менты - што мяжа была ўсходняю?
  • Хмарочос
    23.01.2026
    Вольга, Слава ЗСУ!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць