Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер абвясціў каралю Філіпу пра сваё рашэнне пайсці ў адстаўку з-за няздольнасці дасягнуць бюджэтнага пагаднення.

«Кароль выказвае шкадаванне з нагоды таго, што не ўдалося дасягнуць згоды адносна надзейнага бюджэту, які б адпавядаў цяперашнім выклікам. Ва ўмовах значнай геапалітычнай нявызначанасці і сур'ёзных эканамічных выклікаў краіна не можа дазволіць сабе працяглы палітычны крызіс», — падкрэслілі ў прэс-службе каралеўскага палаца.
Кароль заклікаў усе зацікаўленыя бакі «ставіць на першае месца агульныя інтарэсы і быць гатовымі да кампрамісаў» і адклаў прыняцце рашэння аб адстаўцы прэм'ер-міністра, даручыўшыямупрацягнуць перамовы наконт бюджэту каралеўства.
Пра гэта гаворыцца ў заяве каралеўскага палаца ў сацыяльнай сетцы X.
Барт дэ Вевер займае пасаду прэм'ер-міністра Бельгіі з лютага 2025 года, ён прадстаўляе партыю «Новы фламандскі альянс», з 2013 па 2025 гады ён быў мэрам Антверпэна.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары