У найбліжэйшы час у графіку Аляксандра Лукашэнкі запланаваны шэраг важных і цікавых міжнародных мерапрыемстваў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на тэлеканале «Беларусь 1», піша БелТА.

Часткова пра свой будучы графік Лукашэнка расказаў 30 кастрычніка падчас адкрыцця ў Мінску новай гарадской інфекцыйнай бальніцы.
«У мяне ў бліжэйшыя два тыдні, акрамя міжнародных мерапрыемстваў, будзе работа на сяле, дзе я даручыў нешта зрабіць», — сказаў ён.
Максім Рыжанкоў падзяліўся дадатковымі падрабязнасцямі:
«Адбудзецца канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. Мы чакаем шмат цікавых гасцей і разлічваем, што кіраўнік дзяржавы прыме некаторых з іх. Потым будзе мерапрыемства па лініі АДКБ у Маскве. А затым мы чакаем вельмі цікавую паездку — шматпланавую і даволі разнастайную», — расказаў міністр.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары