Грамадства44

Ураджэнку Беларусі завочна асудзілі на 10 гадоў за арганізацыю незаконнага рэферэндуму аб далучэнні Херсоншчыны да Расіі

Херсонскі гарадскі суд асудзіў ураджэнку Беларусі Людмілу Грысевіч на 10 гадоў пазбаўлення волі з забаронай на 15 гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з выбарчым працэсам, за арганізацыю і правядзенне ў Херсоне незаконнага рэферэндуму аб далучэнні Херсонскай вобласці да Расіі.

Суд вынес прысуд у пачатку кастрычніка паводле абвінавачання ў калабарацыйнай дзейнасці (ч. 5 артыкула 111‑1 Крымінальнага кодэкса Украіны — добраахвотнае заняцце пасады ў незаконных органах улады, створаных на часова акупаванай тэрыторыі), піша Радыё Свабода.

У верасні 2022 года, калі Херсон знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, Людміла Грысевіч узначаліла адну з участковых выбарчых камісій, створаных у гэтым горадзе расійскай адміністрацыяй для правядзення так званага рэферэндуму аб далучэнні Херсонскай вобласці да Расіі. Яе намеснікам быў муж Дзмітрый. Па выніках незаконнага галасавання Людміла Грысевіч падпісала пратакол, згодна з якім нібыта 87,05 % жыхароў Херсона падтрымалі далучэнне да Расіі.

Следства высветліла, што за сваю працу яна атрымала 40 тысяч расійскіх рублёў, што на канец верасня 2022 года было эквівалентна амаль 700 далярам.

Акрамя таго, як паведамілі сведкі ў судзе, Людміла Грысевіч разам са сваім мужам Дзмітрыем у суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў ездзілі па населеных пунктах вобласці, прымушаючы людзей галасаваць на так званым рэферэндуме.

Яшчэ адна сведка адзначыла, што Грысевіч прапанавала і ёй увайсці ў склад выбарчай камісіі. Паводле яе слоў, Грысевіч ставілася да ўкраінцаў «негатыўна, называла іх укропамі».

Пасля таго як украінскае войска вызваліла Херсон ад расійскай акупацыі, Грысевіч разам з мужам уцякла на акупаваную Расіяй тэрыторыю. Іх абвясцілі ў вышук. Аналагічную справу завялі і супраць яе мужа Дзмітрыя.

Што вядома пра Грысевічаў

У тэксце падазрэння, апублікаванага на афіцыйным сайце Офіса генеральнага пракурора Украіны, не ўдакладняецца месца нараджэння Грысевіч. Пазначана, што яна з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі.

Яе імя не фігуравала ў адкрытых крыніцах і сярод актывістаў мясцовай беларускай арганізацыі. Сёлета ў лістападзе Людміле Грысевіч споўніцца 72 гады. Большую частку жыцця яна пражыла ва Украіне і мела ўкраінскі пашпарт.

Да вайны сям'я Грысевічаў мела прыватны бізнес і зарабляла грошы на праектах за бюджэтныя сродкі. Іх кампанія была падрадчыкам па кантролі за якасцю, аб'ёмамі і тэрмінамі выканання будаўніча-мантажных работ на розных аб'ектах.

Адным з найбуйнейшых даваенных пагадненняў стала дамова з Херсонскім дзяржаўным аграрна-эканамічным універсітэтам на ажыццяўленне тэхнічнага нагляду за капітальным рамонтам галоўнага навучальнага корпуса і добраўпарадкаваннем прылеглай да яго тэрыторыі.

Украінскія войскі вызвалілі Херсон падчас контрнаступлення восенню 2022 года. З таго часу расійскія войскі не спыняюць абстрэлы гэтага горада.

Каментары4

  • Тодар
    02.11.2026
    Зараз хадзi ды бойся, Людка!
  • Ох ужо гэтыя Гершэвічы, Гарасевічы
    02.11.2026
    Хлебам не кармі, а дай жа пратакол падпісаць
    Што за любоў да гэтай падпісаніны?
  • ХВ
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч1

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч1

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць