Свет2323

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў

Паводле звестак Financial Times, спроба французскіх дыпламатаў у лютым 2026 года дамовіцца з Масквой аб удзеле Еўропы ў мірных перамовах скончылася абразай. Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў у мацернай форме адхіліў прапанову ЕС.

Юрый Ушакоў. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool

У лютым саветнікі прэзідэнта Францыі па нацыянальнай бяспецы Эмануэль Бон і Бертран Бушвальтэр наведалі Маскву для перамоў з памочнікам расійскага прэзідэнта Юрыем Ушаковым.

Паводле крыніц FT, французскія дыпламаты спрабавалі пераканаць Крэмль дапусціць еўрапейскіх саюзнікаў Кіева да стала перамоў, каб Еўропа не засталася за бортам вырашэння лёсу рэгіёна.

«Адказ Ушакова на гэтае пытанне быў фактычна такім: «Выбачайце, насамрэч не, мы не хочам, ідзіце вы нах*й»», — распавёў высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.

Крэмль адкрыта дэманструе ў пытаннях дасягнення міру ігнараванне Еўропы, робячы стаўку на прамыя дамоўленасці з Вашынгтонам. Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў гэта, заявіўшы, што французскі прадстаўнік «не прывёз ніякіх пазітыўных сігналаў», а еўрапейцы нібыта толькі падштурхоўваюць Украіну да вайны.

Каментары23

  • .
    15.03.2026
    А вы паспрабуйце з імі яшчэ раз дамовіцца. На гэты раз сапраўды атрымаецца!

    XD
  • Ян
    15.03.2026
    Гэта адказ ружовым дыпламатам з ЕС ды Бельгійскім прэм’ерам, якія на пяты год вайны баяцца паставіць Украіне ўсё неабходнае ды выкарыстоўваць замарожаныя крамлёўскія актывы.
  • jacek pipa
    15.03.2026
    C кем ему договариватья? все правильно сделал.

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?5

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?5

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць