Грамадства11

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў

У аграгарадку Парэчча, што за 30 кіламетраў ад Гродна, выставілі на продаж недабудаваны аздараўленчы комплекс. За аб’ект просяць 9 мільёнаў рублёў, што складае прыкладна 3 мільёны даляраў, але можна таксама далучыцца да фінансавання яго дабудовы, піша newgrodno.by.

Парэчча вядомае найстарэйшым у Беларусі чыгуначным вакзалам, а таксама маляўнічай прыродай і лячэбнымі фактарамі. Тут ужо шмат гадоў працуе санаторый з такой самай назвай. Новы аздараўленчы комплекс узводзяць на беразе Малочнага возера.

Адметнасць аб’екта — яго размяшчэнне побач з унікальнай для Беларусі прыроднай крыніцай мінеральнай вады. Паводле апісання, гэта адзіная ў нашай краіне прыродная крыніца хларыдна-натрыева-кальцыевай вады з павышаным утрыманнем крэмнію і брому і нізкім узроўнем радону. На тэрыторыі комплексу прабілі дзве свідравіны з мінеральнай вадой.

Будаўніцтва завершанае прыкладна на 85%. Галоўны будынак плошчай 4 тысячы квадратных метраў разлічаны на 50 нумароў стандартнага і сямейнага тыпаў. Адначасова тут змогуць размясціцца каля 100—104 чалавек.

Праект прадугледжвае стварэнне спа-зоны з саунай, хамамам, джакузі і купеллю, а таксама зімовага саду і ацяплянай зашклёнай веранды з відам на возера. Для гасцей таксама абсталявалі ўласны пляж. Да комплексу ўжо падведзеныя газ і вада.

Сярод пераваг аб’екта называюць і яго геаграфічнае размяшчэнне: да літоўскай мяжы адсюль каля 10 кіламетраў, да польскай — каля 50. Акрамя таго, рэгіён знаходзіцца на маршруце, якім карыстаюцца расійскія турысты.

Каментары1

  • Вольга
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал20

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць