У Польшчы грузіна арыштавалі па падазрэнні ў сэксуальным гвалце над беларускай
30‑гадовага грамадзяніна Грузіі арыштавалі ў Польшчы па падазрэнні ў гвалце над 31‑гадовай беларускай. Ён не прызнаў сябе вінаватым. Пра справу расказалі ў раённай пракуратуры Кемпна, піша Most.

Злачынства, ахвярай якога была грамадзянка Беларусі, адбылося 10 мая 2026 года на тэрыторыі аднаго з населеных пунктаў Кемпненскага павета Велькапольскага ваяводства. Пракуратура не апісвае, што канкрэтна здарылася з жанчынай, але, паводле даных рэсурсу Głos Wielkopolski, гаворка ідзе пра злачынства супраць сэксуальнай свабоды.
Падазраванага азнаёмілі з сабранымі на гэты момант доказамі, але ён не прызнаў сябе вінаватым. І даў тлумачэнні, якія следству яшчэ трэба будзе праверыць.
Калі віна мужчыны ў інкрымінаваным яму дзеянні пацвердзіцца, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 15 гадоў. Пакуль суд ужыў да яго меру стрымання ў выглядзе часовага арышту тэрмінам на тры месяцы, да 8 жніўня 2026 года.
Каментары