Пяскоў: Зяленскі можа прыехаць у Маскву, калі хоча сустрэцца з Пуціным
Прэс-сакратар Крамля паведаміў, што ў Крамлі бачылі ліст прэзідэнта Украіны, а прэзідэнту Расіі паведамяць пра яго пазней.

Разам з тым прадстаўнік Крамля адзначыў, што «калі Зяленскі хоча сустрэцца з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву», піша «Украінская праўда».
Зяленскі ў адкрытым лісце ад 4 чэрвеня прапанаваў Пуціну вызначыць дату сустрэчы і правесці перамовы, каб завяршыць вайну. Таксама ён заклікаў далучыць да расійска-ўкраінскіх перамоваў прадстаўнікоў Еўропы і ЗША. Таксама ён заклікаў Пуціна не працягваць вайну ў 2027 і 2028 гадах.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў, што адкрыты ліст Зяленскага да расійскага кіраўніка, у якім ён заклікае спыніць вайну, будзе перададзены ў Расію па дыпламатычных каналах.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары