Грамадства66

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура

Генеральная пракуратура Беларусі папрасіла Следчы камітэт праверыць кліп «Мілы ублюдак» расійскага рэпера Ягора Крыда.

Фота: Mash

Нагодай стаў лонгсліў артыста са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі».

«У Інтэрнэце размешчаны кліп спевака Ягора Крыда, у якім выканаўца з’явіўся ў адзенні са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі». Дызайнеры, якія распрацавалі такую выяву, выкарысталі афішу фільма, пры гэтым дамалявалі на партрэце галоўнага героя татуіроўку і пірсінг, а таксама надпіс «Маркіроўка дыстанцыі». Дэманстрацыя кліпа выклікала шырокі грамадскі рэзананс і атрымала негатыўную ацэнку ў сацыяльных сетках і месенджарах», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Мерч выпусціў маскоўскі канцэпт-стор KM20, заснаваны ўраджэнкай Мінска Вольгай Карпуць, у калабарацыі з амерыканскім брэндам. На прынце — твар з кінаплаката фільма 1985 года «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава: 16‑гадовы хлопчык Флёра, які перажыў смерць родных і спаленне беларускай вёскі. Акрамя татуіровак і пірсінгу, дызайнеры дадалі яму яркія колеры і надпіс «Маркіроўка дыстанцыі».

KM20

Каментары6

  • Палядзім
    23.10.2026
    Сэнс гэтага «Маркіроўка дыстанцыі» - апраўданне сённяшняй вайны. Фашысты для іх хто? Таму калегі з усходу падкажуць, як правільна на гэта глядзець.
  • Шок
    23.10.2026
    Не бачу там ніякага Флёры. Прапаную ўсім з "шырокім грамадскім рэзанансам" наведаць псіхатэрапеўта.
    А нават калі там Флёра з фільму 1985 (дарэчы, фільм вельмі моцны!) ... Якім бокам у гэтай дурасці дызайнера і дурасці рэпера знайшлі "адмаўленне гэнацыду"? У пракуратуры ёсць нейкі "План по отрицанию геноцида"?
  • Стой! Замри!
    23.10.2026
    Шок, Если Вы напишете, например: "Во время оккупации 1941...44 мирные жители пострадали не только от гитлеровцев" - Вам эту статью пришьют. Нельзя от утверждённых канонов сделать полшага ни влево, ни вправо.
    Насчёт "Плана ..." - очень похоже.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Апошнія генетычныя даследаванні сведчаць, што рускія і ўкраінцы — адзін народ33

Трамп патэлефанаваў Маску і папрасіў яго зняць абмежаванні Starlink для Украіны3

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць