Грамадства11

Беларусь адкрые пасольства ў М’янме

Дыпламатычнае прадстаўніцтва плануюць адкрыць у сталіцы М'янмы — Нейп’іда — да 1 лістапада 2026 года. Адпаведную пастанову 3 ліпеня падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Фота: vecteezy.com

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і М’янмай былі ўстаноўленыя 22 верасня 1999 года.

М’янма знаходзіцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі і мяжуе з Індыяй, Бангладэш, Кітаем, Лаосам і Тайландам. Паводле ацэнак ААН, насельніцтва краіны складае каля 55 мільёнаў чалавек.

Акурат учора, 2 ліпеня, гэтую краіну, дзе кіруе адзін з найбольш жорсткіх і бязлітасных у Азіі аўтарытарных рэжымаў, з амаль чатырохгадзінным візітам наведаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары1

  • Янка
    03.07.2026
    М'янма на чале з людажэрнай дыктатурай прыняла эстафетны дручок ад Экватарыяльнай Гвінеі, дзе таксама пануе стары дыктатар і ў якой толькі што праз бесперспектыўнасць зачынілася лукашэнкаўская амбасада. Якую ў вялікай помпай адчынілі літаральна пару год таму.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць