Свет55

Сваякі ахвяр тэрактаў 11 верасня выступілі супраць удзелу нью-ёркскага мэра-мусульманіна ў жалобнай цырымоніі

Вакол цырымоніі памяці, прысвечанай 25‑й гадавіне трагедыі на месцы разбураных вежаў-блізнят, разгараецца палітычны скандал: мэра Нью-Ёрка Зохрана Мамдані не жадаюць бачыць на гэтым мерапрыемстве, піша Bild.

Фота: Yuki Iwamura / AP

Джавані Галантэ, жонка якога загінула ў выніку тэрактаў «Аль-Каіды» ва ўзросце 29 гадоў, стаў адным з ініцыятараў петыцыі супраць удзелу Мамдані. Паводле звестак групы, за кароткі час ініцыятыва сабрала больш за 1100 подпісаў, у тым ліку подпісы як мінімум 300 сваякоў загінулых 11 верасня.

«Гэты дзень для нас святы», — заявіў Галантэ. Паводле яго слоў, прысутнасць Мамдані была б «глыбока абразлівай і недарэчнай — нібы з'яўленне няпрошанага госця на вельмі асабістай цырымоніі».

У петыцыі Мамдані крытыкуюць за адмову безагаворачна асудзіць лозунг «Глабалізаваць інтыфаду». Праціўнікі гэтай фразы расцэньваюць яе як заклік да гвалту ў дачыненні да яўрэяў. Акрамя таго, у петыцыі згадваюцца мінулыя сувязі Мамдані з асобамі, якіх лічаць экстрэмістамі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра яго кантакты з імамам Сіраджам Ваххаджам. Гэты скандальна вядомы нью-ёркскі рэлігійны дзеяч адстойвае ідэю перавагі ісламу над дэмакратыяй і лічыць палітыку ЗША ў дачыненні да Ізраіля «найвялікшай пагрозай для Амерыкі».

Арганізатары петыцыі спадзяюцца, што гарадскія ўлады і кіраўніцтва некамерцыйнай арганізацыі «Мемарыял і музей 11 верасня» не дапусцяць Мамдані да ўдзелу ў цырымоніі на Граўнд-Зеро — месцы, дзе раней стаялі вежы-блізняты. Паводле слоў прадстаўніка Мамдані, сам ён у любым выпадку мае намер прысутнічаць на жалобнай цырымоніі.

Каментары5

  • Чыт. напісана
    28.07.2026
    Мусульманін і сацыяліст. Цікава, чаму "некаторыя" СМІ так яго піярылі.
  • Люстэрка
    28.07.2026
    Бен Ладэна стварылі, фінансавалі і піярылі як "змагара за свабоду" спецслужбы і ўрад ЗША з 80-х гадоў мінулага стагоддзя! А потым яшчэ з-за дурной канкурэнцыі паміж рознымі "разведкамі" фактычна дазволілі адбыцца 11 верасня. І нічога — ніхто не панёс ніякай адказнасці. Піпл "з'еў" і "дзякуй" сказаў!

    А зараз вінаватым робяць маладога мэра Нью-Ёрка? Часам здаецца, што шэраговыя амерыканцы сапраўды такія, як іх Задорнаў называў падчас сваіх выступаў.
  • Абсурд
    28.07.2026
    Люстэрка, божа мой, самі прыдумалі гэтую ахінею?

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць