Свет

Арменія вывучае магчымасць дыверсіфікацыі паставак газу

«У Арменіі газ нятанны», — заявіў Нікол Пашынян.

Нікол Пашынян. Фота Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Арменія вывучае магчымасць дыверсіфікацыі паставак газу, заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян. Такім чынам ён адказаў на пытанне пра тое, ці разглядае рэспубліка альтэрнатыву пастаўкам расійскага газу ў выпадку выхаду з ЕАЭС, піша NewsArmenia.

«У Арменіі газ нятанны. Ад мяжы на шляху да спажыўца ў параўнанні з іншымі краінамі ў Арменіі адбываецца найбольшы рост цаны. <…> Кампанія «Газпром Арменія» атрымлівае вялікія прыбыткі, і гэта таксама факт, які мы павінны зафіксаваць», — адзначыў Пашынян.

Ён адзначыў, што не існуе такой сферы, у якой улады не будуць праводзіць дыверсіфікацыю.

«Калі з'явіцца магчымасць закупляць газ з другой крыніцы або закупляць больш газу з другой крыніцы, мы пойдзем гэтым шляхам; калі з'явіцца магчымасць закупляць яго з трэцяй крыніцы, мы пойдзем гэтым шляхам; калі з'явіцца магчымасць закупляць яго з чацвёртай крыніцы, мы таксама пойдзем гэтым шляхам», — растлумачыў Пашынян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы2

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы2

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць