Вайна

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага

Ідэя афармлення ўзнікла пасля чарговага пераезду палкавых складоў: рэчы ехалі ў скрынях з аднаго месца ў другое, разам з імі — здымкі і ўспаміны. Цяпер гэтыя скрынкі сталі часткай экспазіцыі. 

Выстава ў Кіеве. Фота: Музей-запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра»

У адной кардоннай скрыні — фота ўказальніка «Пакроўск» з украінскім і бел-чырвона-белым сцягамі. На яе створках — разбіты дом і кола агляду, якое застыла над горадам. На іншай скрынцы — усмешлівы баец у шлеме. Побач ад рукі напісана яго імя: «Молакаў Мікола Мікалаевіч». А вось фотаздымак ваяра з пазыўным «Альгерд», палкавыя шаўроны і бел-чырвона-белы сцяжок. 

Фота: Яўген «Салам» Жураўскі
Фота: Яўген «Салам» Жураўскі

Гэтыя скрынкі цяпер стаяць у Вялікай Лаўрскай званіцы ў Кіеве і захоўваюць гісторыю людзей, якія больш за чатыры гады не могуць вярнуцца дадому.

Фота: Музей-запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра»
Фота: Музей-запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра»

Так у Кіеве паказваюць «Доўгае падарожжа дадому» — фотавыставу пра беларускіх добраахвотнікаў Палка імя Кастуся Каліноўскага. Ідэя афармлення ўзнікла пасля чарговага пераезду палкавых складоў: рэчы ехалі ў скрынях з аднаго месца ў другое, разам з імі — здымкі і ўспаміны. Цяпер гэтыя скрынкі сталі часткай экспазіцыі. 

Фота: Музей-запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра»

На больш чым 150 здымках — баявая праца ваяроў, трэніроўкі, іх побыт на пазіцыях, асабістыя міні-гісторыі байцоў Палка, якія раскрываюць іх асобы. Вось вайсковы медык сочыць за маніторам у машыне. Вось баец сядзіць на зямлі побач з сабакам. На іншым кадры вайсковец падносіць да вуснаў трубу сярод зімовага пейзажу. Побач — дым над пасёлкам, агонь і людзі ў акопах. Выстава дае пабачыць тых, чые твары звычайна хавае маска, праз іх працу і кароткія хвіліны паміж ёй.

Фота: Музей-запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра»

Па падлозе залы пазначаны рэгіёны, дзе ваявалі беларусы. Маршрут вядзе ад Бучы і Ірпеня праз Севераданецк, Бахмут і Часаў Яр да Харкаўшчыны і Запарожжа. Глядач можа прайсці гэты маршрут за некалькі хвілін. Людзям жа на фотаздымках на яго спатрэбіліся гады і дарога яшчэ не скончылася.

Рота беларускіх добраахвотнікаў з’явілася ва ўкраінскім войску ў пачатку сакавіка 2022 года рота. Пазней быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які вырас у полк. Для гэтых беларусаў абарона Украіны стала таксама барацьбой за магчымасць аднойчы вярнуцца ў свабодную Беларусь. Але гэтае «аднойчы» зацягнулася ўжо на пяты год.

Фота: Яўген «Салам» Жураўскі

Гісторыю палка спрабуюць захаваць праз здымкі. Летась у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі паказвалі «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» — здымкі байца Яўгена Жураўскага, «Салама», пра побыт і вучобу паміж баямі. Сёлета выстава «Доўгае падарожжа дадому» спачатку прайшла ў Запарожжы, а цяпер прыехала ў Вялікую Лаўрскую званіцу Кіева-Пячэрскай лаўры ў Кіеў. Фільм Палка з кадрамі бою у чэрвені атрымаў узнагароду ў конкурсе «Вайна ў аб’ектыве».

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман14

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць