YouTube зноў заблакаваў канал тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру
СТБ якраз паказваў прапагандысцкае ток-шоу «Па сутнасці», прысвечанае афіцыёзнаму Дню народнага адзінства.

«Проста зараз, у разгар абмеркавання Дня народнага адзінства і гістарычнай праўды, IT-гігант заблакаваў наш акаўнт», — заявілі ў СТБ.
Блакаванне для сябе магчымасці пашыраць прапаганду на YouTube прадстаўнікі СТВ назвалі праявай інфармацыйнай вайны.
Пасля спынення трансляцыі тэлеканал паведаміў, што працягвае вяшчанне на альтэрнатыўных пляцоўках — у сацыяльнай сетцы «УКантакце» і на Videobel.
Пазней стала вядома таксама пра выдаленне з YouTube каналаў «Радыё Культура BY», «Радыё Сталіца» і Першага канала беларускага радыё.
Гэта не першы выпадак, калі YouTube блакуе беларускія дзяржаўныя медыя. У пачатку красавіка 2026 года платформа выдаліла каналы АНТ, СТБ і БелТА. Той жа лёс неўзабаве спасціг і новы канал СТБ.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары