Культура

Віктар Марціновіч выдаў новы раман

Раман выйшаў ва ўроцлаўскім выдавецтве і мае назву «Глыбіня».

Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марціновіча «Глыбіня», паведамляе bellit.lnfo.

У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак.

«Што будзе з намі, калі мы раптам апынемся па розныя бакі — краіны, гісторыі, уласнага жыцця? Адна краіна расколваецца на «да» і «пасля». На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?»

Віктар Марціновіч стварыў напружаны і эмацыйны твор пра разлом, які праходзіць праз лёсы людзей. Тут ёсць усё: досвед сыходу і яго цана, складаная этыка адносін паміж «сваімі» і «чужымі», унутраныя канфлікты, што не даюць спакою. Гэта вострасюжэтны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак.

Набыць кнігу можна анлайн на розных пляцоўках.

Віктар Марціновіч восем гадоў не выдаваў раманаў па-беларуску. Дэбютаваў у 2009 годзе на расейскай мове раманам «Параноя», потым былі «Сцюдзёны вырай», «Мова», «Сфагнум», «Ноч» і інш. Віктар Марціновіч не толькі аўтар мастацкай прозы, але яшчэ і драматург, і мастацтвазнаўца. У пачатку 2026 году ў Оксфардскім выдавецтве Routgledge па-англійску выйшла ягоная кніга «Art of Mercy»: нон-фікш пра мастацтва праз прызму прыватнага, глыбока асабістага досведу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей3

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна1

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў9

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць