Грамадства

Армада расійскіх ботаў неадступна ходзіць за Ціханоўскай

Пад любыя пасты Святланы Ціханоўскай ці пра яе ў сацыяльных сетках адразу набягаюць галаслівыя боты. Феерычны перапіс іх адбыўся і пад віншаваннямі Святланы з Днём нараджэння. Мы прааналізавалі, хто гэтыя персанаж. 

Святлана Ціханоўская, 8 жніўня 2026 года. Фота: Наша Ніва

11 верасня Святлана Ціханоўская адзначыла 44‑ы дзень нараджэння. Як і любы сучасны чалавек, яна з гэтай нагоды атрымала віншаванні ў тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Аднак не да кожнага чалавека ў такія пасты прыходзіць столькі хейтараў. 

Дзясяткі абразлівых каментароў напісаныя па-руску і англійску. Пры гэтым сотні каментары дзіўна падобныя. Мы паглядзелі, якія ўстаноўкі прасоўваюць гэтыя акаўнты і як ствараецца ўражанне міжнароднай хвалі нянавісці да чалавека, за якога беларусы прагаласавалі ў 2020-м.

Боты маюць устаноўку навязваць вобраз Ціханоўскай як некампетэнтнай, непадрыхтаванай асобы, самазванага лідара. Яе называюць «кухаркай», «самазванкай», «бамжом», «клоунам» і «прэзідэнтам кухні» — і па-англійску «Kitchen President».

Мескджы ботаў перасякаюцца з той ідэяй, якую апошнім часам добразычліўцы настойліва падкідваюць і Сяргею Ціханоўскаму: што сапраўдны лідар быў ён, а Святлана — выпадковая і непрыстасаваная да лідарства асоба.

Звяртае ўвагу і геаграфія «каментатараў». Так, раптам беларускай палітыкай масава цікавяцца акаўнты, нібыта звязаныя з Малдовай і Балгарыяй. А «жыхары» англамоўных краін пішуць на рускай мове.

На вялікім і магутным пішуць грэкі, каментуюць і грузіны з імёнамі па-руску.

Боты, як заўсёды, лайкаюць суседнія каменты.

Звычайна фэйсбук паказвае допісы абмежаванаму колу людзей. Але пад віншаваннем дарадцы Святланы Ціханоўская Франака Вячоркі назбіралася больш за 2000 каментароў.

Віншаванне Франака Вячоркі, скрыншот з фэйсбука

Геаграфія «зацікаўленых» тут пашыраецца да Літвы, Латвіі, Канады і ЗША, а сярод каментароў становіцца больш англійскай.

Але змест той самы на ўсіх мовах:

 «Хто гэта?», «Несапраўдны прэзідэнт», «Ты што, абкураны?», «Прэзідэнт чаго?», «Прэзідэнт кухні».

Пра тое, што запісы пакідаюць не сапраўдныя карыстальнікі сведчыць аналіз іх профіляў. Большасць старонак такіх «карыстальнікаў» не мае здымкаў або гэтыя здымкі настолькі агульныя, што цяжка гарантаваць іх сапраўднасць. Большасць акаўнтаў маюць мінімум сяброў, мінімум або нуль запісаў у сваіх адкрытых профілях. Пры гэтым яны знаходзяць пасты з віншаваннямі Ціханоўскай і пакідаюць пад імі аднатыпныя каментары.

Набор установак:

«А дзе Сярожа!?», «Такога цуду ў гісторыі, напэўна, яшчэ не было — каб чалавека, які жыве за межамі краіны, называлі прэзідэнтам гэтай краіны. Гэта называецца трызненнем сівой кабылы», «Дык пяцігадовы тэрмін пасля тых выбараў ужо даўно скончыўся».

Сярод каментатараў абавязкова ёсць і «простыя ўкраінкі» з закрытым профілем, якія асуджаюць вайну, «развязаную англа-амерык. рукамі».

Тое самае назіраецца і ў тыктоку, і ў інстаграме, і ў ютубе. Для атак на Ціханоўскую недастаткова акаўнтаў, якія выдаюць сябе за звычайных беларусаў. «Геаграфія» ўсюды значна шырэйшая.

Ціханоўская яшчэ ў пачатку лютага пераехала з Вільні ў Варшаву, аднак каментатары па-ранейшаму «прывязваюць» яе да Літвы.

Адзін называе яе «прэзідэнтам Літвы», другі — «прэзідэнтам аб’яднаных кухняў, прызнаным бананавай дзяржавай Літвой».

Выглядае так, нібы набор установак не абнаўлялі з тых часоў, калі Ціханоўская працавала ў Вільні.

У некаторых выканаўцаў Літва ператвараецца ў Латвію. Характэрна, што Беларусь пры гэтым называюць расійскім варыянтам «Белоруссия».

Наўрад ці мінская прапаганда мае сваю настолькі разгалінаваную міжнародную сетку ботаў. Значна больш імаверна, што для кампаніі задзейнічаныя расійскія ботафермы. Яны выкарыстоўваюць свой поўны набор акаўнтаў — ад «літоўцаў» і «малдаванаў» да «амерыканцаў» і «канадцаў».

Мяркуючы па рэсурсах, якія трацяцца на дыскрэдытацыю Святланы Ціханоўскай і яе атачэння, яна па-ранейшаму разглядаецца Масквой і Мінскам як пагроза легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і сур'ёзны праціўнік. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е6

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду36

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі36

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е6

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць