Грамадства44

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі

Акруговая пракуратура Варшавы раскрыла схему вываду шматмільённых сродкаў з дзяржаўнага польскага тэлебачання праз фіктыўныя паслугі для тэлеканала «Белсат». Двое падазраваных на працягу некалькіх гадоў падраблялі рахункі-фактуры і завышалі кошт ІТ-работ, нанёсшы вялізныя фінансавыя страты медыяхолдынгу.

Офіс Белсата. Фота: Белсат

Пракуратура выставіла афіцыйныя абвінавачванні двум мужчынам — Кшыштафу М. і Шыману П. Як паведамляе выданне Interia Wydarzenia, крымінальныя справы ініцыяваныя на падставе заявы ліквідатара Telewizja Polska (TVP), пададзенай у ліпені 2024 года. Цяпер ведамства вядзе два асобныя расследаванні, якія тычацца махінацый з фінансамі пры абслугоўванні беларускамоўнага тэлеканала TV Biełsat.

Агульная сума страт, нанесеных асобамі, адказнымі за маёмасныя пытанні TVP у перыяд з жніўня 2018 па студзень 2024 года, ацэньваецца ў больш за 7 мільёнаў злотых, што ў эквіваленце складае каля 1,8 мільёна даляраў.

Згодна з матэрыяламі следства, Кшыштаф М. сістэматычна атрымліваў узнагароджанне за ІТ-паслугі для «Белсата», якіх у рэальнасці не выконваў. Абвінавачваны выставіў 385 фіктыўных рахункаў-фактур на суму каля 4,5 мільёна злотых (звыш 1,1 мільёна даляраў), а пазней выкарыстаў гэтыя падробленыя дакументы пры падачы падатковых дэкларацый. Другое расследаванне, якое ахоплівае перыяд з красавіка 2019 па студзень 2024 года, выявіла выставу фальшывых ПДВ-фактур на суму звыш 5,1 мільёна злотых (прыкладна 1,3 мільёна даляраў) за неаказаныя паслугі.

Другі фігурант справы, Шыман П., абвінавачваецца ў свядомым увядзенні кіраўніцтва TVP у зман адносна рэальнага кошту сваёй працы. Завышаючы кошт інфарматычных паслуг для «Белсата», ён аформіў 295 рахункаў, праз якія вывеў каля 4,2 мільёна злотых (больш за 1 мільён даляраў). Пракуратура кваліфікавала гэтыя дзеянні як давядзенне да невыгоднага распараджэння маёмасцю ў буйным памеры.

Абодва фігуранты справы катэгарычна не прызналі сваёй віны ў прад'яўленых абвінавачваннях. Каб гарантаваць далейшае правядзенне следчых дзеянняў, пракуратура прымяніла да падазраваных жорсткія меры стрымання. Кшыштаф М. абавязаны ўнесці маёмасны залог у памеры 170 тысяч злотых (каля 44 тысяч даляраў), а Шыман П. — 200 тысяч злотых (каля 51 тысячы даляраў). Дадаткова мужчынам забаронена пакідаць тэрыторыю Польшчы з канфіскацыяй пашпартоў, і яны мусяць двойчы на тыдзень адзначацца ў паліцэйскім пастарунку ў межах працэдуры нагляду.

Каментары4

  • Туск
    13.09.2026
    Дай ім ПЗ калі ласка.
  • барадзед
    13.09.2026
    мне цікава як яны выявілі завышэнне коштаў? ціпа "мой пляменнік можа тое самае зрабіць за пернік"?
  • Ніц не разуме
    13.09.2026
    У справе не хапае галоўнага злачынцы, асобы якая падпісвала гэтыя фактуры і правярала якасць выкананых работ. Я так магу і на 100 мільёнаў работ намаляваць, але пакуль пан начальнік паперку не падпіша ніхто мне грошай ня дасць.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць