Грамадства2525

19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага

Яўгеніі Шафараставай — 19 гадоў. Дзяўчына нарадзілася і вырасла ў Томску, але ў падлеткавым узросце пераехала ў Брэст з бацькамі — тату прапанавалі там працу.

Яўгенія Шафарастава. Фота: інстаграм @zhenya.shaforostova

За пару гадоў Жэня вывучыла беларускую мову на выдатна, і здала ЦТ па ёй усяго з адной памылкай. Акрамя таго, расіянка папулярызуе беларускую мову ў сваім блогу і марыць атрымаць беларускае грамадзянства.

«Вырашыла стаць сапраўднай беларусачкай, бо ўсе вакол мне кажуць, што я больш беларуска, чым некаторыя беларусы па нараджэнні», — каментуе Яўгенія.

Ужо ў школе Жэня пачала цягнуцца да беларушчыны, хаця, як расказвае яна, класная настаўніца ўвесь час нагадвала, што дзяўчына размаўляе «нячыста».

«Класная казала, што ў мяне ярка выяўлены рускі акцэнт, і я была ўпэўненая ў гэтым з 8‑га класа, хаця беларусы і ўкраінцы, якія глядзяць мае відэа зараз, упэўніваюць мяне ў адваротным».

У канцы навучальнага году ў 10‑м класе, дзяўчына перавяла сацсеткі на беларускую мову, каб яшчэ лепш падцягнуць свой узровень.

«Я магла посціць па 10 сторыс на дзень, і ўсе — на беларускай мове. Усё пісала сама, толькі калі забывала нейкае слова, заходзіла ў інтэрнэт», — згадвае Яўгенія. Такая тактыка, па яе словах, і дапамагла ёй здаць ЦТ па беларускай мове ўсяго з адной памылкай.

Будучы школьніцай, Яўгенія заняла трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе з даследчай працай на беларускай мове, прысвечанай муралам і айдэнтыцы хат Брэста і стрыт-культуры горада.

«Гучанне беларускага маўлення вельмі мяне супакойвае і натхняе адначасова», — кажа дзяўчына.

Сёння Яўгенія вучыцца на будаўнічым факультэце БНТУ. Імкнецца быць актыўнай студэнткай. Так, яна стала фіналісткай конкурсу «Міс БНТУ — 2025».

Таксама Жэня займаецца танцамі — выступае ў калектыве «Буддэнс» на сваім жа факультэце.

@movashh Лол сябры я з Томска і грамадзянка РФ, такія справы і такі вось камінг-аут (ну можна крышачку пахайпіцца на гэтым) #мова #беларусь ♬ original sound - oli

Пра тое, што Яўгенія — расіянка, ведала абмежаванае кола знаёмых, пакуль яна падзялілася гэтым у сацсетках. У каментарах многія выказвалі сумневы, што расіянка можа так добра размаўляць па-беларуску. Каб даказаць, Жэні прыйшлося прадэманстраваць свой пашпарт.

Для пацвярджэння свайго расійскага грамадзянства Жэні прыйшлося прадэманстраваць свой пашпарт

Жэня і сама адчувае сябе больш беларускай, таму вырашыла змяніць грамадзянства і атрымаць беларускі пашпарт. У сваім жа блогу яна дзеліцца сваімі знаходкамі беларускіх брэндаў, здымае агляды на беларускія кавярні і расказвае пра стылёвы рамонт у інтэрнаце сваімі рукамі.

@movashh Станаўлюся тру беларус дзяўчынкаю. GRWM па збор дакументаў ✨ #мова #беларус #мінск ♬ Inspirational piano and strings, post-classical 10(1373065) - arachang

«Такім новым беларусам мы радыя».

«Такіх мы сардэчна запрашаем у нашу беларускую сям’ю».

«Расіянка размаўляе па-беларуску! Нават беларусы шмат якія не размаўляць, рэспект!» — не хаваюць захаплення каментатары.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Filipp
    13.09.2026
    Калі беларусы на пачнуць шмат нараджаць, а на гэта не падобна, то асноўным папаўненнем для Новай Беларусі будуць расіяне ды ўкраінцы. Гэта патэнцыйны чалавечы рэсурс для нас.
  • Яна
    13.09.2026
    Яна патомак беларусаў. На вачох напісана. Хай прыяжджае. Яна не арчыха
  • ЎІЎ
    13.09.2026
    Колькі ўжо такіх гісторыі, што не беларусы лепш ведаюць беларускую чым беларусы.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць