Здарэнне адбылося 14 верасня каля 6‑й гадзіны раніцы. 38‑гадовы кіроўца BMW 730 ехаў па трасе М-10. У нейкі момант на дарогу нечакана выбег лось.

Скрыншот з відэа
Аўтамабіль на вялікай хуткасці сутыкнуўся з жывёлай, пасля чаго яго знесла ў кювет.
Там машына ўрэзалася ў бетонную трубу і атрымала вельмі сур’ёзныя пашкоджанні — фактычна ператварылася ў груду металу. Наступствы аварыі зафіксавалі на відэа.
Нягледзячы на сілу ўдару, кіроўцу і 36‑гадоваму пасажыру вельмі пашанцавала: абодва засталіся жывыя. Мужчыны атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.
На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?
На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА
Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы
У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары