Грамадства44

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за бескрытычную падтрымку Украіны і нязменнасць наратываў

«Большасць яе інтэрв'ю — гэта такія цёплыя ванны», — кажа Арцём Шрайбман.

Святлана Ціханоўская падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь», 8 жніўня 2026 года. Фота: Наша Ніва

У новым выпуску праекта «Гадзіннічак цікае» Арцём Шрайбман, Жэня Сугак і Леў Львоўскі абмяркоўвалі лёс галоўных асоб беларускага пратэсту 2020 года і спрабавалі зразумець, што сёння адбываецца з іх палітычнымі стратэгіямі.

Гаворачы пра Святлану Ціханоўскую, Шрайбман заявіў: «Мне здаецца, што ёсць пэўны трэнд на бранзавенне, калі крытыка ўспрымаецца ўсё больш і больш варожа».

Паводле слоў аналітыка, падставы для такога меркавання яму дае аналіз інтэрв'ю Ціханоўскай.

«Большасць яе інтэрв'ю — гэта такія цёплыя ванны, рэальна. То-бок у яе вельмі мала жорсткіх інтэрв'ю. Праз гэта, калі яны зрэдку ўзнікаюць, ёй задаюць непрыемныя пытанні, відаць, наколькі ёй гэта непрыемна, як яна абураецца, як яна адразу пераходзіць у атаку на журналіста», — заўважае аналітык.

Паводле яго назіранняў, за гады палітычнай дзейнасці ў Ціханоўскай сфарміраваўся шэраг камфортных пазіцый, якія яна рэгулярна паўтарае.

«Ужо няма ідэі пра тое, што гэта можа быць нейкі састарэлы мэсэдж ці нейкія ідэі не падтрымліваюцца беларусамі», — мяркуе Шрайбман і прыводзіць прыклад: «Калі яна паўтарае налева і направа ідэю пра тое, што беларусы на баку Украіны ў гэтай вайне. Няма ніводнага сацыялагічнага пытання, якое б гэта паказала».

Шрайбман дапускае, што ў 2022 годзе падставы для такой ацэнкі былі. Тады можна было бачыць, як беларусы, напрыклад, масава перадавалі інфармацыю пра перамяшчэнні расійскіх войскаў «Беларускаму Гаюну». Але, на яго думку, за чатыры з паловай гады з'явілася дастаткова новай інфармацыі, якую таксама трэба ўлічваць.

«Калі ты разумееш, што, паводле даных тых жа ўкраінскіх спецслужбаў, больш беларусаў ваююць за Расію, чым за Украіну, калі ты разумееш, што ўсе апытанні, пры ўсіх папраўках, паказваюць (пры тым, што ёсць фактар страху) наколькі мала людзей займаюць чыста праўкраінскую пазіцыю і наколькі шмат людзей займаюць пазіцыю «абое рабое».

Прычым, падкрэслівае ён, прыклад з Украінай не адзіны.

«Ёсць нейкая лінейка таго, што ў англійскай мове называецца talking points, — тэзісаў, якія яна паўтарае з прамовы ў прамову. І ўжо не адбываецца рэфлексіі вакол. Пазіцыі не мяняюцца. Я не ведаю, што павінна адбыцца», — даводзіць аналітык.

Пры гэтым Шрайбман мяркуе, што нават калі ў будучыні рэпрэсіі сапраўды пачнуць змякчацца, Ціханоўская і яе каманда не зменяць сваёй пазіцыі.

«Святлана гэтага не прызнае. Святлана і яе атачэнне не прызнаюць ніякага змякчэння сітуацыі ў Беларусі, калі яно адбудзецца. Я гатовы запэўніваць, што яны будуць да апошняга казаць, што не, усё як раней, «не смейце ісці на дыялог з гэтым рэжымам». Нават калі гэта будуць рэальныя нейкія пазітыўныя змены ў краіне. Я чамусьці бачу ўжо гэта як такую выбраную для сябе фіксаваную лінію, якую, я не ведаю, што можа пахіснуць», — даводзіць аналітык.

Адсюль Шрайбман робіць і больш агульную выснову пра тое, як змянялася Ціханоўская за апошнія гады: «Многія казалі пра тое, як Святлана развіваецца, як яна эвалюцыянуе, як яна вырасла. Я думаю, што эвалюцыя скончылася».

Леў Львоўскі і Яўгенія Сугак не пагадзіліся з Арцёмам Шрайбманам. На думку Львоўскага, Ціханоўская «застаецца рэпрэзентацыяй Беларусі пасля 2020 года».

Каментары4

  • Кінолаг
    11.09.2026
    О! Шрайбана пакусаў Кавалеўскі?
  • БЕРАСЦЬ
    11.09.2026
    Пры ўсёй павазе да Шрайбмана - тут ён нейкае абы-што ляпнуў. Святлана, не слухайце яго. Трымайцеся свайго курсу цвёрда і Украіну падтрымлівайце цвёрда.
  • барадзед
    11.09.2026
    ці ты не разумееш што за расею ваяваць прасцей ці ты з вілейкі?

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны13

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам26

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць