На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў
Беларусаў абурыла тое, што сярод сцягоў быў і чырвона-зялёны.

«Кангрэс медыцынскай Палоніі» ў заходнепольскім горадзе Уроцлаў сабраў медыкаў рознага паходжання. На ўваходзе ў «Залу стагоддзя» былі вывешаныя сцягі краін паходжання ўдзельніцаў Кангрэсу. Удзельнікі-беларусы звярнулі ўвагу на тое, што сярод іх быў і чырвона-зялёны сцяг лукашэнкаўскай Беларусі.
Беларускія медыкі з Уроцлава звярнуліся да арганізатараў з пратэстам.
«Наша супольнасць аказалася прадстаўленай сімволікай тых уладаў, ад якіх многія з гэтых дактароў былі вымушаныя уцякаць», — гаварылася ў іх звароце.
Арганізатары адказалі, што сцяг здымуць, і папрасілі ў беларусаў прабачэння.
«Дзякуем, што вы звярнулі нашу ўвагу на гэта. Шануем вашу пазіцыю і таму сцяг прымем», — гаворыцца ў ім.
У выніку палітычных рэпрэсій пасля 2020 года каля 150 тысяч беларусаў знайшлі прыстанішча ў Польшчы.
Каментары