Упершыню на Люблінскім кніжным кірмашы будзе стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў
З 25 да 27 верасня ў польскім Любліне адбудзецца восеньскі кніжны кірмаш. Шукайце там стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў — нумар 43.

Прывязуць навінкі і самыя цікавыя творы прыемнымі коштамі.
А яшчэ вы зможаце сустрэцца з Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Лукашуком, Сяргеем Кавалёвым, Анэтай Прымака-Онішк, Наталляй Русецкай, Дар’яй Рак, Аляксеем Дзікавіцкім, Змітром Дзядзенкам і Антонам Бяляевым пры ўдзеле выдавецтваў Kamunikat і Rozum.Media, піша «Будзьма».
Расклад творчых сустрэч глядзіце па спасылцы.
У межах Люблінскага кніжнага кірмашу адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» Алеся Кіркевіча, Кацярыны Ваданосавай і Васіля Калача.Пачатак а 13:00.
У пятніцу ўваход на кірмаш вольны, але з рэгістрацыяй: па спасылцы.
Каментары