Грамадства1010

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі

У Беларусі з 21 кастрычніка пачалі дзейнічаць новыя прафесійныя і этычныя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Іх зацвердзіла Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

Усяго пералік уключае 22 пункты. Сярод новых абавязкаў — ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя дырэктывай Лукашэнкі ад 9 красавіка 2025 года № 12, і ўкараняць напрамкі ідэалагічнай працы ў сваю прафесійную дзейнасць.

Акрамя таго, экскурсаводы павінны садзейнічаць умацаванню станоўчага міжнароднага іміджу Беларусі і прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця. Падчас правядзення экскурсій яны таксама абавязаныя выконваць абмежаванні, прадугледжаныя беларускім заканадаўствам.

Змяніліся і правілы карэкціроўкі экскурсійных праграм. Калі экскурсійнае абслугоўванне з'яўляецца часткай турыстычнага пакета або комплексам турыстычных паслуг, змяняць праграму па маршруце цяпер можна толькі па ўзгадненні з суб'ектам турыстычнай дзейнасці. Раней для гэтага патрабавалася ўзгадненне з кіраўніком.

Для гідаў-перакладчыкаў асобна прапісалі патрабаванне перакладаць тэкст экскурсіі на замежную мову або з яе без скажэння сэнсу арыгіналу.

Разам з тым з патрабаванняў выключылі пункт аб захаванні аўтарскіх і сумежных правоў распрацоўшчыкаў экскурсій. Раней экскурсаводы павінны былі не дапускаць прысваення вынікаў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама цытаваць распрацоўшчыкаў экскурсій і іншых аўтараў згодна з заканадаўствам, пазначаючы іх аўтарства. Цяпер гэтага абавязку ў пераліку няма.

Каментары10

  • Поцык
    21.10.2026
    А что уникального в колхозном авторитаризме? Вся Африка и пол-Азии так живёт
  • І
    21.10.2026
    Што за "унікальнасць мадэлі"?
    Злачынны беларусафобскі кляты рэжым аўтакрата, гаўляйтара, карупцыянера, чалавеканенавісніка які не маючы ніякай легітымнасці на суперак волі і жадання народу пасінелымі лапамі трымаецца за ўладу і сядзіць на падтрымцы злачынных карных ворганаў дзеля таго каб рабаваць краіну і народ ўсім сваім клятым вывадкам.
  • мянця
    21.10.2026
    не паварочваецца называць мадэль "беларускай" бо унікальнасць дзяржаўнай мадэлі яе у тым, што беларусу тлумачаць які ён кволы і нягеглы. Пэўна нідзе такога няма у свеце. Усюды нацыянальная гісторыя прыукрашае народ, а тут топча.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць