Грамадства2020

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі

Валерыя скончыла магістратуру ў Лодзі і працавала ў Польшчы. Але нечаканы сюрпрыз атрымала, калі падалася на новую карту побыту. 

Валерыя. Тут і далей скрыншоты з яе інстаграма

Гісторыю сваіх прыгод Валерыя распавядае ў інстаграме. Кажа, пражыла за мяжой пяць гадоў — спачатку вучылася на бакалаўрыяце, потым у магістратуры. Сёлета абараніла дыплом. Працаваць пачала яшчэ падчас вучобы. 

У 2024 годзе ў кастрычніку дзяўчына падала дакументы ў Познані, каб атрымаць новую карту побыту — дазвол на жыхарства ў Польшчы. Праз некалькі месяцаў яе выклікалі здаць адбіткі пальцаў — то-бок працэс ішоў, Валерыя была спакойная.

Тлумачыць, што першапачаткова падавала дакументы праз агенцтва, але потым узнік нейкі дробны канфлікт паміж ёй і прадстаўнікамі кампаніі. Валерыя кажа, што перастала ім давяраць, таму перыядычна сама правярала праз спецыяльны дадатак, як ідзе справа з яе картай побыту.

«Я магла зайсці паглядзець, што там ужонд піша — можа, нейкіх дакументаў не хапае, ці ён неяк звязаўся са мной, ці яшчэ нешта».

Валерыя распавядае, што ўсё было добра да сярэдзіны 2025 года. Тады яна пабачыла апошняе абнаўленне — прадстаўнік дзяўчыны дадаў неабходныя дакументы. Пасля гэта, па словах беларускі, нічога не адбывалася. 

У нейкі момант яна пачала хвалявацца, звярталася па дапамогу ў іншыя агенцтвы, але ўсюды раілі проста чакаць. 

«Ведаеце, унутры было такое адчуванне, што нешта не так. Быццам трэба нешта зрабіць. А што — незразумела. Я пачала спаміць ва ўжонд. Я пачала тэлефанаваць штодзень: скажыце гэта, скажыце тое. Я падключала свайго агента з Варшавы, ён таксама быў на званку, мы размаўлялі. І ва ўжондзе нічога не казалі, абсалютна нічога». 

Вучоба скончылася, новай карты побыту не было. Тады Валерыя вырашыла з’ездзіць у Беларусь, парабіць свае справы і ўжо на радзіме дачакаць рашэння. План быў просты: калі б прыйшло станоўчае рашэнне, дзяўчына зрабіла б візу іншай краіны, вярнулася б у Польшчу і атрымала там карту побыту.

Беларуска дадае важную дэталь: нягледзячы на тое, што яна падавала дакументы яшчэ калі была студэнткай, падавалася Валерыя на працоўную карту побыту. Бо разумела, што працэс атрымання новых дакументаў зойме шмат часу, а праца ў яе ўжо была.

Сёлета летам у Польшчу прыехаў бацька Валерыі. Яна вырашыла, што будзе зручна скарыстацца яго дапамогай з рэчамі. Дзяўчына здала сваю кватэру, на працы папярэдзіла, што нейкі час будзе адсутнічаць…

Сюрпрызы пачаліся на мяжы: польскія памежнікі паведамілі, што Валерыі прыйшла адмова па карце побыту яшчэ ў маі — атрымліваецца, яна нейкі час нелегальна знаходзілася на тэрыторыі Польшчы. 

Памежнікі цікавіліся, як так выйшла, што беларуска не ведала пра адмову. Валерыя ж прадэманстравала дадатак ужонду, дзе бачныя статусы яе дакументаў — і там не было ніякіх паведамленняў наконт таго, што рашэнне прынятае.

Дзяўчына не разумее, чаму ёй не паведамілі пра адмову ў адзін з тых шматлікіх разоў, калі яна сама тэлефанавала ва ўжонд. Ужо з мяжы патэлефанавалі чалавеку, які паставіў тую адмову.

«Ведаеце, што яна сказала?

«Неяк вельмі дзіўна, што дзяўчына падавалася на падставе сваёй мінулай студэнцкай карты побыту на працоўную, прытым што яна яшчэ студэнтка».

Дэпартацыю Валерыі паставілі на паўгода — цягам гэтага часу яна мае права прыехаць у Польшчу на восем дзён.

Каментары20

  • Блин
    09.10.2026
    Нейка дзіўная эта валерія

    [Зрэдагавана]
  • Васіль
    09.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Парада
    09.10.2026
    Трэба ехаць у Литву - там усім радыя!

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы1

Псіхатэрапеўта Кашпіроўскага павязуць хаваць ва Украіну2

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць