Лукашэнка назваў недальнабачным рашэнне кіраўніцтва Малдовы выйсці з СНД
Ён заклікаў кіраўніцтва Малдовы захаваць для простых грамадзян гэтай краіны магчымасць не разрываць каналы ўзаемадзеяння хаця б на першапачатковым этапе.

Лукашэнка назваў недальнабачным рашэнне кіраўніцтва Малдовы выйсці з СНД.
«Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Лічу яго недальнабачным. Прычым яно само гэта разумее і спрабуе захаваць удзел у Дамове аб зоне свабоднага гандлю»,— заявіў ён на саміце СНД у Ашгабаце, піша БелТА.
Ён заклікаў кіраўніцтва Малдовы захаваць для простых грамадзян гэтай краіны магчымасць не разрываць каналы ўзаемадзеяння хаця б на першапачатковым этапе.
«Прасцей кажучы, навошта губляць тое, што маем», — адзначыў ён.
«Гісторыя заўсёды паўтараецца. У нас ужо ёсць досвед выхаду Грузіі з СНД. Але сёння мы бачым, як змяняецца сітуацыя. Відавочна, што вяртацца да нармальных адносін лягчэй па накатанай каляіне механізмаў Садружнасці. Ды і запускаць больш сур'ёзныя фарматы паглыблення супрацоўніцтва прасцей, калі маеш базіс нашай Садружнасці», — упэўнены Лукашэнка.
Каментары