У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»
Падлеткі прыходзілі ў польскія школы і ўчынялі разню.

У Польшчы апошнімі днямі здарылася некалькі інцыдэнтаў у школах. У сераду ў школе ў Астраленцы 19‑гадовы малады чалавек напаў з нажом на дзевяць чалавек. На наступны дзень у населеным пункце Лешчыдол-Навіны 15‑гадовы былы вучань напаў з вострым прадметам на прыбіральшчыцу, дырэктара і настаўніцу. 37‑гадовая супрацоўніца школы памерла ад атрыманых раненняў, піша «Еўраньюс».
У чацвер у сацыяльных сетках сталі актыўна распаўсюджвацца паведамленні пра нібыта планаваныя напады на польскія школы. Вучні і іх бацькі абменьваліся скрыншотамі і відэазапісамі з папярэджаннем пра так званую «крывавую пятніцу», нібыта прызначаную на 9 кастрычніка.
На фоне нарастаючай трывогі паліцыя абвясціла пра дадатковыя прэвентыўныя меры. Галоўны камендант паліцыі генерал-інспектар Марэк Борань паведаміў, што супрацоўнікі будуць дзяжурыць паблізу навучальных устаноў ужо з раніцы пятніцы.
Борань таксама адзначыў, што пасля нападу ў Астраленцы значна ўзрасла колькасць паведамленняў пра патэнцыйныя пагрозы. Акрамя таго, ён заклікаў з асцярожнасцю ставіцца да распаўсюджвання інфармацыі пра нібыта напады, якія рыхтуюцца.
Адной з прычын нарастаючай трывогі стаў відэазапіс, які разышоўся ў інтэрнэце. Па дадзеных партала Interia, ролік тычыўся нібыта планаваных нападаў на школы ў межах «крывавай пятніцы». Мясцовыя СМІ паведамлялі, што яго аўтар пагражаў уладкаваць «разню ў Пшаснышы».
Мясцовыя паліцэйскія хутка заняліся гэтай справай. Яны затрымалі 17‑гадовага жыхара Пшаснышскага павяту, які, як мяркуецца, і з'яўляецца аўтарам відэазапісу.
Трывожныя паведамленні з'явіліся і ў іншых населеных пунктах. У Сярпцы паліцыя затрымала 17‑гадовага падлетка, які, па словах відавочцаў, гаварыў пра свой намер прычыніць камусьці шкоду ў школе. Пры ім выявілі два нажы. У гэтым выпадку ключавую ролю адыгралі вучні і настаўнікі, якія перадалі паліцыі інфармацыю пра яго паводзіны.
Улады некалькіх населеных пунктаў Мазавецкага ваяводства распарадзіліся аб частковым або поўным закрыцці школ на пятніцу.
Каментары
а будзе яшчэ горш
Когда в соцсетях разгоняют про «кровавую пятницу» в польских школах, где же все наши эксперты по геополитике? Почему никто не пишет про «польский мир»? Где гневные разоблачения про генетическую тягу к шляхетским разборкам?
Где, в конце концов, цитаты Черчилля про «гиену Европы»? Или это другое, и польские подростки устраивают «движуху» исключительно из-за чрезмерного употребления журека и фляков?
А наконт Польшчы, у яе грамадстве назіраюцца таксама хваравітыя наратывы ды нелюбоў да іншых (а часам нават і шавінізм).