Балансы рахункаў зноў даступныя для прагляду. Паводле банка, усе сэрвісы працуюць, а аперацыі праходзяць стабільна.
Беларусбанк паведаміў, што анлайн-банк Belarusbank і «М-Банкінг» зноў працуюць у штатным рэжыме. Банк папрасіў прабачэння за часовыя нязручнасці.
Раніцай 11 кастрычніка карыстальнікі скардзіліся, што ў дадатках некарэктна адлюстроўваюцца рэшткі грошай на рахунках. У некаторых таксама ўзніклі праблемы з уваходам. Банк пацвердзіў збой і паведаміў, што спецыялісты працуюць над яго ліквідацыяй.
Каментары