Нацыянальнае кадастравае агенцтва прадставіла абноўленую версію публічнай кадастравай карты Беларусі. Сэрвіс атрымаў сучасны дызайн, больш зразумелы інтэрфейс і пашыраны набор інструментаў для працы з геаграфічнымі данымі.

У абноўленай версіі з’явіліся функцыі «Выбранае» і гісторыя пошуку. Яны дазваляюць захоўваць цікавыя аб’екты і хутка вяртацца да ранейшых запытаў. Пошук таксама ўдасканалілі: вынікі сталі больш дакладнымі, а адказы сэрвісу — хутчэйшымі. Карта адаптаваная для працы як на камп’ютарах, так і на смартфонах і ўлічвае абраную вобласць прагляду.
Для зручнасці працы з геаграфічнымі данымі дадалі катэгорыі слаёў. Інфармацыю можна групаваць паводле тэматыкі, а таксама ствараць уласныя катэгорыі для канкрэтных задач. Акрамя таго, з’явіліся новыя картаграфічныя асновы: мультымаштабная карта, абноўленая навігацыйная карта і інструмент інтэрактыўнага параўнання розных асноў.
Цяпер карыстальнікі могуць захоўваць карты і дзяліцца імі з калегамі, сябрамі і партнёрамі. На сайце таксама размясцілі раздзел з частымі пытаннямі і форму зваротнай сувязі, праз якую можна задаць пытанне тэхнічнай падтрымцы або даслаць прапановы.
Зарэгістраваныя карыстальнікі атрымалі магчымасць захоўваць фатаграфіі аб’ектаў і іх значкі на асабістым дыску.
У Беларусі можна зрабіць бясплатную ацэнку кватэры праз анлайн-сэрвіс
Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння
Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску
Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі
Дзе беларусы часцей за ўсё купляюць пустыя хаты
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары