Здарэнні

У Лідскім раёне са стралянінай спынялі п'янага бяспраўніка

Інцыдэнт адбыўся каля горада Бярозаўка. Інспектары ДАІ Лідскага РАУС падалі сігнал аб спыненні кіроўцу Hyundai, але той праігнараваў патрабаванне, і за ім пачалі пагоню.

Скрыншот з відэа

Мужчына, як паведамляецца, не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў, манеўраваў па праезнай частцы і ствараў небяспеку для іншых удзельнікаў руху. Пасля папярэджання пра прымяненне зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах аўтамабіля. 

За стырном знаходзіўся 48‑гадовы мясцовы жыхар. Ён не меў права кіраваць аўтамабілем па стане здароўя. Медыцынскі агляд паказаў, што ў яго крыві было каля аднаго праміле алкаголю.

У дачыненні да мужчыны склалі шэсць адміністрацыйных матэрыялаў. За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення яму пагражае штраф сумай 200 базавых адзінак — 9 тысяч рублёў.

Кіроўцу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а аўтамабіль адправілі на стаянку пад аховай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць