Выходзіць кніга святара Сяргея Сурыновіча пра віцебскіх падлеткаў
Сяргей Сурыновіч напісаў зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў «Нулявы мерыдыян». Кніга неўзабаве выйдзе з друку, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Героі кнігі — кіберспартсмены, блогеры, мастакі камп’ютарнай графікі — жывуць заціснутымі ў вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў, але…
«Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца. Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе», — так выказваецца пра кнігу сам аўтар — каталіцкі святар Сяргей Сурыновіч.
Гэта не першы твор Сяргея Сурыновіча — сёлета ў электронным фармаце выйшла яго аповесць «Крушня».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары