Лукашэнка загаварыў пра гомасэксуальнасць, вучыць нямецкага міністра маралі
«Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання», — адзначыў Лукашэнка.
У сваім першым публічным выступе пасля вяртання з адпачынку Аляксандр Лукашэнка падхапіў тэму гомасэксуалізму, якая, быццам бы, прагучала ў часе ягоных перамоваў з міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Апошні, Гіда Вэстэрвэле, як вядома, не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.
«Прыязджалі тут вялікія дзеячы — правільнай, няправільнай арыентацыі. І мяне пачалі папракаць, што я асудзіў гэтую галубятню.Ну, не падабаюцца мне блакітныя, я і сказаў, што не падабаюцца. Ці бачыце, міністры асобныя замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца?» — заявіў Лукашэнка журналістам у суботу.
«Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю», — адзначыў Лукашэнка.
«Я яму [міністру замежных спраў Нямеччыны] чэсна і сказаў гэта ў вочы. Трэба нармальны лад жыцця весці», — сказаў Лукашэнка.«У Нямеччыне гэта магчыма, і ў Польшчы, тады хай гэтым і займаюцца там», — сказаў Лукашэнка. «А нам сюды гэтага не трэба», — заявіў Лукашэнка, прызнаўшы, што «хоць гэтага дабра і ў нас, на жаль, хапае».
Выказванні Лукашэнкі цытуе «Інтэрфакс».
Раней тэму гомасэксуалізму эксплуатавалі лукашэнкаўскія СМІ. Яны звязвалі яе з заходнім ладам жыцця. У свой час БТ падсылала на кангрэсы апазіцыі дзівакавата адзетых людзей з гейскімі лозунгамі і здымачныя групы, разлічваючы такім чынам здыскрэдытаваць апазіцыю. Цяпер тэму падхапіў асабіста Лукашэнка.
-
«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну
-
Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары
-
Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна
Каментары