Бабуля пасварылася з унучкай, а тая адпомсціла, разграміўшы кватэру
У Мінску бабуля звярнулася ў міліцыю пасля таго, як у яе кватэры быў учынены пагром. Высветлілася, што пенсіянерка бясплатна пусціла жыць туды сваю ўнучку. Аднак з часам адносіны паміж імі пагоршыліся, і гаспадыня папрасіла дзяўчыну з’ехаць. Рэакцыя была нечаканая, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

У адказ унучка вырашыла адпомсціць. Разам са знаёмымі яна наўмысна пашкодзіла маёмасць у кватэры: мэблю, вокны і дзверы, сцены, нацяжную столь, сантэхніку і бытавую тэхніку.


Паводле ацэнкі экспертаў, нанесеная шкода склала больш за 17 тысяч рублёў.

Каментары