Свет2727

У Латвіі больш за 110 тысяч чалавек падпісаліся за ліквідацыю расейскіх школ

У Латвіі больш за 110 тысяч чалавек падпісаліся за ліквідацыю дзяржаўнага фінансавання школ з нелатышскай мовай навучання, але ім не хапіла 30 тысяч подпісаў для правядзення рэферэндуму па гэтым пытанні, паведаміла ў пятніцу цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) краіны.

Раней нацыянальны латышскі блок «Усё для Латвіі / Айчыне і свабодзе» пачаў збор подпісаў за правядзенне рэферэндуму аб ліквідацыі дзяржаўнага фінансавання школьнай адукацыі на нелатышскай мове. Пасля таго як палітыкам удалося сабраць 10 тысяч подпісаў, ЦВК абвясціў аб пачатку пашыранага збору подпісаў за гэтую ініцыятыву.

Ён праходзіў з 11 мая па 9 чэрвеня. Паводле папярэдніх звестак ЦВК, за ліквідацыю фінансавання нелатышскіх школ падпісаліся 112608 выбаршчыкаў. Для правядзення рэферэндуму па гэтым пытанні трэ было сабраць 153232 тысячы подпісаў.

Арганізатары збору подпісаў прапаноўвалі ўнесці папраўку ў 112-ы артыкул Канстытуцыі, устанавіўшы, што дзяржаўная адукацыя ў школах Латвіі вядзецца толькі на латышскай мове.

Малалікая латышская нацыя аказалася ў часы савецкай акупацыі на мяжы ператварэння ў меншасць на сваёй уласнай зямлі. На 1989 год латышоў у Латвіі заставалася ўсяго 52%. У Латвійскую ССР саветы масава перасялялі каланістаў. Тая пагроза засталася вялікай траўмай для латышоў.
Пасля здабыцця незалежнасці латышы прынялі захады для абмежавання ўплыву неграмадзянаў Латвіі на дзяржаўную палітыку і на інтэграцыю былых каланістаў і іх нашчадкаў у латвійскае асяроддзе.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць