Эканоміка1313

Замежны доўг пераваліў за $30 мільярдаў, вырас на $3,2 мільярда за тры месяцы

У канцы года знешні доўг можа перавысіць гадавы ВУП Беларусі.

Сукупны замежны доўг Беларусі на 1 красавіка склаў $31,7 мільярда. За першы квартал 2011 года ён вырас на $3,2 мільярда, або на 11,3%.
Гэта вынікае з дадзеных, размешчаных на сайце Белстата.

У абсалютных лічбах гэта рэкордныя тэмпы росту за квартал. Ніколі яшчэ замежны доўг не прырастаў больш чым на 3 мільярда далараў за тры месяцы.
У чацвёртым квартале 2010 года замежны доўг вырас на 11,4%, але гэта складала каля 2,8 мільярда даляраў. Патрэба краіны ў замежных пазычаннях расла як снегавы камяк па меры росту дэфіцыту бягучага рахунку.

Каб спыніць гэты камяк, улады пайшлі на дэвальвацыю рубля і спынілі валютныя інтэрвенцыі на рынку.

Як бачна, у сярэднім рост доўгу складаў каля $1 мільярда. Такім чынам,

да канца года знешні валавы доўг краіны можа дарасці да $40 мільярдаў.
Цяпер што да памеру валавага ўнутранага прадукта (ВУП) Беларусі. У 2010 годзе склаў 163 трыльёны рублёў. Нават калі ўлічыць, што ягоны рост да канца года захаваецца на ўзроўні 12%, то ВУП краіны за 2011 год складзе каля $40 мільярдаў.

У выніку ў канцы года знешні доўг можа перавысіць гадавы ВУП Беларусі.
Гэта азначае, што краіна раней, чым меркавалася, дасягне крытычнай столі замежнай запазычанасці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць