Каханне і сэкс66

Наталля Вадзянава сышла ад мужа і знялася аголенай

Часопіс Love апублікаваў яе правакацыйную фотасесію.

Мадэлька Наталля Вадзянава прызнала, што разарвала адносіны з брытанскім арыстакратам Джасцінам Трэварам Берклі Портманам. Яе інтэрв’ю апублікавана ў часопісе ES.

У пары трое дзяцей: 9-гадовыЛукас-Аляксандр, 5-гадовая Нева і 3-гадовы Віця. Мадэль папрасіла журналістаў не спрабаваць даведацца прычыны разрыву, не трывожыць яе роспытамі. Такое часта здараецца, сказала яна, і яна хацела б перажыць тое, што адбылося, як звычайная жанчына, без лішняй увагі і звязаных з ім душэўных траўмаў.

Шлюб Наталлі і арыстакрата Джасціна доўжыўся амаль дзесяць гадоў: у 2001 годзе яны пажаніліся ў Англіі, а ўрачыстасці з нагоды вяселля правялі ў Санкт-Пецярбургу. З 2009 года мужа і жонку сталі ўсё радзей бачыць разам, пайшлі чуткі аб хуткім расставанні. Вадзянава ўсё часцей і часцей прылятала на Радзіму.

У кожным разе, сучасная казка пра Папялушку хэпі-эндам не скончылася. Казка не распавядае пра тое, што было пасля вяселля. А гісторыю Наталлі і лорда Джасціна ведаюць усе. Дзяўчына, якая ў маладосці дапамагала маме гандляваць садавіной, стала сваёй у свеце чапурыстай брытанскай арыстакратыі.

Больша за тое, яна стала яшчэ і адной з пяці самых багатых жанчын Англіі. Яе даходы даўно на парадак перавысілі мужавы. Яе багацце ацэньваецца ў 20 мільёнаў даляраў. Магчыма, Вадзянава проста закахалася ў іншага?

29-гадовая маці траіх дзяцей заяўляе, што так, закаханая. Аднак імя шчасліўчыка застаецца ў таямніцы. Выказваюць самыя розныя здагадкі: гэта фатограф Скот Дуглас, рэжысёр Андрэй Балценка, акцёр Джонатан Мал Маерс. Называюць і акулаў шоу-бізнэсу.

Іншы брытанскі часопіс, Love, апублікаваў чарговую правакацыйную фотасесію 29-гадовай маці траіх дзяцей з аголенымі грудзьмі і цыгарэтай у руцэ ў кампаніі з «дрэннай дзяўчынкай» Кейт Мос. Трэцім удзельнікам фотасесіі стаў Лія Ці — транссэксуал, які выглядае як дзяўчына, але біялагічна пакуль яшчэ мужчына.

29-гадовая мадэлька нарадзілася і вырасла ў Ніжнім Ноўгарадзе -- вялікім горадзе ў Расіі, на Волзе. У яе жылах цячэ расейская і мардоўская (эрзя) кроў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць