Надвор'е55

Сіноптыкі палепшылі прагноз: марозы дасягнуць толькі мінус 22—27

Здаецца, зіма выдыхаецца. Але апошнія маразы будуць некамфортнымі праз вільготнасць.

Маразы ў пятніцу-нядзелю будуць меншымі, чым меркавалася раней.

Паводле сённяшніх прагнозаў сіноптыкаў, тэмпературы ў Мінску не апусцяцца ніжэй за 22 градусы (у нядзелю).
На ўсходзе краіны, у Падзвінні і Падняпроўі (Віцебск, Магілёў, омель), схаладае максімум да мінус 27 (у суботу і нядзелю). Толькі на крайнім паўднёвым усходзе (Лоеў, Брагін) мароз можа дасягнуць мінус 29. У той жа час на паўднёвым захадзе краіны (Брэст) тэрмометры пакажуць усяго мінус 20.

Праўда, высокая вільготнасць паветра і ветрык прывядуць да таго, што мароз будзе адчувацца моцна, і перабываць на паветры будзе некамфортна.

Тэмпература паветра ў чацвер, пятніцу і суботу на мінулым тыдні апускалася на ўсходзе да 34 градусаў, а ў цэнтры да мінус 29 градусаў. Гэта былі нахаладнейшыя дні гэтай зімы.

Такой халоднай зімы не было ў Беларусі ад 1986 года.
Тады на большай частцы краіны вымерзлі сады. Тое самае здарыцца і зараз. Асабліва цяжка дрэвам тое, што мароз хапіў у лютым, пад канец зімы. Снежаньскія маразы сады трываюць лепей.

Такія марозы ствараюць надзвычайную сітуацыю і для тэхнікі:
пры больш як мінус 25 можа не заводзіцца аўтатранспарт, узрастае да крытычнай нагрузка на лініі электраперадачы і цеплатрасы.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала спыніць заняткі ў тых школах, дзе дзецям далёка дабірацца. У садках дзяцей перасталі выводзіць на прагулкі.

Лютаўскія маразы апанавалі не толькі Беларусь, а цэлую Еўропу. Гэта арктычны антыцыклон споўз і затрымаўся над нашым кантынентам.

Украіна прыпыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь: лютыя маразы прывялі да рэзкага росту спажывання электрычнасці ў нашых суседзяў.
На шчасце, вялікіх збояў у падачы цяпла і энэргіі пакуль нідзе не фіксуецца. Камунальная гаспадарка пакуль выдатна вытрымлівае экстрэмальныя ўмовы працы.

Пры моцным марозе малым дзецям няможна гуляць больш за 10–20 хвілін.
Трэба расціраць ім нос і шчокі, каб не было абмаражэння.

Вопратка мусіць быць шматслойнай і свабоднай, каб між слаямі трымалася цёплае паветра. Найлепш саграе цёплае піццё, але не варта піць жэжкае перад выхадам на двор, каб не распарыцца.

Самая частая праблема з аўтамабілямі ў мароз — разрадка акумулятара.
Аднак і летняе дызпаліва, і зношаныя свечы запальвання, і неадпаведная тэмпературам аліва таксама могуць стаць прычынай праблемаў як у бензінавых, так і дызельных аўтамабілях. Варта ведаць, што пры такіх нізкіх тэмпературах знос рухавіка максімальны. Таму паездкі варта абмежаваць не толькі з меркаванняў бяспекі, але і дзеля эканоміі.

Існуе пагроза жыццю бяздомных грамадзян, а таксама тых вяскоўцаў, хто жыве ў халодных хатах.

Хто можа, пакідайце дзверы пад’ездаў незамкнёнымі. Калі бачыце п’яных на вуліцах, адразу выклікайце да іх «хуткую дапамогу».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць