Культура1111

Ірыну Дарафееву вылучылі на Дзяржаўную прэмію

Сярод іншых прэтэндэнтаў — акцёры з «Пінскай шляхты» і стваральнік фрыкцыйных трэнажораў.

Падкамітэты па Дзяржаўных прэміях апублікавалі спісы прац, дапушчаных да конкурсу.

У галіне навукі і тэхнікі на самую прэстыжную прэмію краіны прэтэндуюць калектывы з самых розных сфераў.

Сярод іх прадстаўнікі вайсковай прамысловасці: НВА «Планар» з фармулёўкай: «Распрацоўка і асваенне выпуску высокадакладнага зборачнага і зондавага абсталявання, яго інтэграцыя ў вытворчасць вырабаў мікраэлектронікі спецыяльнага і двайнога прызначэння» і Мінскі завод колавых цягачоў за «распрацоўку і вытворчасць колавых цягачоў чацвёртага пакалення».

На мяжы вайсковай і цывільнай індустрыі можна паставіць і распрацоўку «Інтэграла»: «Вытворчасць канкурэнтаздольных высоканадзейных мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння».

Ёсць у спісе і медыкі, якія распрацоўвалі новыя метады лекавання жаўтух у дзяцей (Вільчук, Гнедзька, Мастоўнікаў з Цэнтра «Маці і дзіця»).

Сярод іншых прысутнічаюць навукоўцы з БДУ, якія распрацоўвалі новыя неарганічныя злучэнні на грунце мікра- і нанапамерных часцінак.

Акадэмія навук вылучыла на прэмію распрацоўку галаграм.

Навукова-вытворчы цэнтр Акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі вылучыў імпартазамяшчальныя машыны для сельскай гаспадаркі, а Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва — праектныя рашэнні энэргаэфектыўных дамоў.

Даволі незвычайны здабытак вылучылі на прэмію ва Універсітэце фізкультуры. Гэта «Распрацоўка, асваенне вытворчасці і прасоўванне на замежныя рынкі фрыкцыйных трэнажораў з многімі ступенямі свабоды». За гэтую працу намінаваны Мікалай Барысавіч Соцкі.

У галіне культуры звяртае ўвагу намінацыя Ірыны Дарафеевай за канцэртныя праграмы ў рамках туру «Пад мірным небам». Вылучыла спявачку Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія, а падтрымала — Міністэрства культуры.

Сярод іншых намінантаў — акцёрскі калектыў «Пінскай шляхты» з Купалаўскага. Ёсць два пісьменнікі: Мікола Чарняўскі за дзіцячую кнігу «Сонечны кошык» і былы міністр інфармацыі і культуры Беларусі Анатоль Бутэвіч за серыю кніг «Сем цудаў Беларусі».

Вылучаныя і аўтары праекта рэканструкцыі мінскай Оперы, музыка Усевалад Плігаўка, а таксама скульптары Уладзімір Слабодчыкаў і Ігар Марозаў за цыкл працаў на ваенную тэматыку.

Тры дзяржпрэміі ў галіне навукі і тэхнікі і яшчэ тры -- у галіне культуры прысуджаюцца што два гады. Памер прэміі складае 3500 базавых велічынь, або, на сёння, 350 мільёнаў рублёў (45 тысяч даляраў).

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць