Афіша88

ТОП-5 канцэртаў, якія варта наведаць да канца года

Tito & Tarantula, Nickelback, Мэрылін Мэнсан...

Ад верасня да снежня ў Мінску пройдзе дзясятак першаразрадных канцэртаў. Такога не было з дакрызісных часоў, калі за год у Мінск завіталі Стынг, Элтан Джон, Джо Кокер і яшчэ некалькі зорак сусветнай музыкі. Пасля ўпаў даляр, і Беларусь вярнулася ў тыя часы, калі галоўнай канцэртнай падзеяй года быў выступ Nazareth на «Славянскім базары».

Аднак восень 2012 рыхтуе надзвычай цікавыя музычныя сустрэчы.

1. 8 кастрычніка — Tito & Tarantula. Клуб Dozari

Амерыканцы Tito & Tarantula упершыню завітаюць у Беларусь. Тут яны ўжо маюць сваю аўдыторыю дзякуючы саўндтрэкам да фільмаў Квэнціна Таранціна, і Роберта Радрыгеса. Аднак не Радырыгесам адзіным жыве калектыў.

Усе пяць альбомаў Ціта Ларыва і кампаніі можна смела ставіць у спіс той музыкі, якую варта паслухаць.
Як сапраўдныя каліфарнійцы, Tito & Tarantula не абіралі нейкі адзін жанр, а спалучылі ў сваёй музыцы ўсё: ад блюза да стоўнэра.

Квіткі: ад 400 тысяч рублёў да мільёна.

2. 15 кастрычніка — «HBC The Super Trio». Белдзяржфілармонія

Гэта віртуозныя джазавыя музыканты: адно імя Скота Хэндэрсана робіць наведванне гэтага канцэрта абавязковым для аматараў джаза.

Хэндэрсан неаднойчы прызнаваўся «джазавым гітарыстам № 1 у свеце».
Апроч яго, у трыа ўваходзяць віртуозны бас-гітарыст Джэф Берлін і бубнач Дэніс Чэмберс — спіс тых музыкаў, з якімі грала рытм-секцыя «HBC The Super Trio», можна расцягнуць да канца старонкі.

Квіткі: ад 200 тысяч рублёў

3. 31 кастрычніка — Nickelback. Мінск-Арэна.

Як толдькі ні лаялі Nickelback, і «найгоршым гуртам планеты» называлі, але нават крытыкі амерыканскага часопіса Rolling Stone, якія не маюць ніякіх аўтарытэтаў, пісалі пра тое, што

гэты гурт трапіць у рок-н-рольны рай за адзін толькі драйв.
Па словах Чэда Кругера, калі б Nickelback узяліся выканаць на канцэрце ўсе свае хіты, шоу б расцягнулася гадзінаў на пяць. На альбомах Nickelback хітовы патэнцыял мае кожная другая песня. А іх When We Stand Together абсалютна заслужана пераўтварылася ў межкантынентальны хіт.

Квіткі: ад 400 тысяч да 1,8 мільёна рублёў.

4. 18 лістапада — Джон Маклафлін. Беларускі музычны тэатр.

Яго прынята лічыць джазавым гітарыстам, але калі ўзгадаць нават не ўсе, а толькі найважнейшыя праекты Маклафліна (гэта і культавы Mahavisnu Orchestra, і супольны праект з Карласам Сантанай, і гітарныя партыі на ўсіх галоўных альбомах Майлза Дэвіса), становіцца зразумела, што нават шырокае паняцце «джаз» цісне Маклафліну ў плячах.

Квіткі: ад 170 да 810 тысяч рублёў.

5. 21 снежня — Мэрылін Мэнсан. Палац спорту

Амерыканскі шок-рокер Мэрылін Мэнсан, які стаў суперзоркай90-х, не страціў свайго статуса і сёння. Нават самыя адданыя фанаты Мэнсана не думалі, што калі-небудзь музыка завітае ў Мінск, а калі і завітае, то ў глыбокай старасці.

Тым не менш, зараз Мэнсан знаходзіцца ў вельмі неблагой форме
— ягоныя альбомы сталі больш асабістымі, а сэт-ліст уключае ў сябе ўсе хіты, а таксама зусім свежыя песні.

Квіткі: ад 320 да 700 тысяч рублёў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады14

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць