Свет66

Пратэсты супраць цэнзуры ў Кітаі шырацца

Страйк журналістаў газеты Southern Weekly выклікаў жывыя сімпатыі ў кітайскім сегменце Інтэрнэту.

Гэта першы выпадак пратэсту супраць дзяржаўнай цэнзуры за апошнія 24 гады. Журналістаў абурыла, што рэдакцыйны навагодні зварот цэнзары перапісалі. Яны выйшлі на пратэст — а побач з рэдакцыяй тым часам сабраліся жыхары паўднёвага горада Гуанчжоў, дзе выходзіць газета. Як можна заўважыць на фота і відэа, у пратэсце ўдзельнічалі людзі рознага веку, ад школьнікаў да пенсіянераў.

Кітайская канстытуцыя гарантуе свабоду слова і сходу, але на практыцы, як і ва ўсіх несвабодных краінах, законы не выконваюцца.

Учынак журналістаў з Гуанчжоў выклікаў захапленне ў кітайскім інтэрнэце.

Навіновы партал Цяньцзіня, напрыклад, так скампанаваў сваю галоўную старонку, што загалоўкі склаліся ў акраверш: «Давай Southern Weekly».

Пісьменнік і аўтагоншчык Хан апісаў у сваім папулярным блогу, як ён жыве ў вечнай няпэўнасці, ці можа ён тое і тое напісаць, ці не.

А акторка Яо Чэн, зорка сацыяльных сетак з 31 мільёнам падпісчыкаў у Sina Weibo, кітайскім Твітары, учора ў знак салідарнасці змясціла цытату з «Жыць не па хлусні» Салжаніцына: «Адно слова праўды пераважвае цэлы свет» — і лагатып Southern Weekly.

Кітай застаецца найбольшай дыктатурай свету. Усю ўладу ажыццяўляе Камуністычная партыя, а ў рэальнасці — некалькі соцень высокапастаўленых чыноўнікаў, якія самі выбіраюць найвышэйшае кіраўніцтва. Пераход ад савецкай эканамічнай мадэлі да капіталістычнай забяспечыў Кітаю эканамічны рост. Сярэдні заробак у краіне дасягнуў 550 даляраў. Аднак фармаванне новага ладу яшчэ непазбежна сутыкнецца з палітычнымі супярэчнасцямі. Грамадзяне, якія ствараюць багацце краіны, не маюць уплывы на ўладу і гарантый сваёй уласнасці. Гэта назапашвае ў людзях пратэставыя настроі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць