Гісторыя2727

Паверце Кебічу! Сяргей Навумчык адказвае на крытыку сваёй кнігі

Хачу падзякаваць «Нашай Ніве» за рэцэнзію Андруся Вяткоўскага на маю кнігу «Дзевяноста першы».

 Канечне, найперш за станоўчыя (нават, можа, празмерныя) ацэнкі. Не скажу, што было прыемна чытаць крытычныя заўвагі (а якому аўтару яны падабаюцца?) — але цікава.

Рэдакцыя «НН» паведаміла, што хоча апублікаваць і іншыя рэцэнзіі на кнігу — і, магчыма, пазней выкажуся па некаторых закранутых рэцэнзэнтамі тэмах, але адно прынцыповае ўдакладненне мушу зрабіць зараз.

«С. Навумчык называе В. Кебіча супрацоўнікам або КДБ, або ГРУ, што, на мой погляд, выглядае не вельмі пераканаўча» — піша А. Вяткоўскі.

Калі сцвярджэнне, што чалавек, які ў 1990—1994 займаў пасаду кіраўніка ўраду Беларусі, быў супрацоўнікам спецслужбы, выглядае непераканаўча — прэтэнзіі да гэтага трэба выстаўляць не мне. Бо я аналізую тое, што сам Вячаслаў Францавіч заявіў у сваёй кнізе «Искушение властью».

Кебіч апісвае, як яшчэ ў час працы інжынерам яго выклікаў у КДБ «капітан Іваноў» і запрасіў на службу, а калі ён адмовіўся — «паклікалі на трохмесячныя курсы вывучэння крыптаграфіі, якія праводзіліся па лініі Галоўнага ўпраўлення выведкі. І пайшло-паехала! Праз паўгода — новыя трохмесячныя зборы і званне лейтэнанта; праз год — яшчэ адны і званне капітана» (стар. 256—266). Гэта значыць, праз адно званне (прамінуў старшага лейтэнанта).

І Кебіч (а не я) піша, як ужо ў 1984 годзе на пасадзе другога сакратара Мінскага абкаму (!) «давялося апошні раз прыгадаць пра сваю прафесію разведчыка», далей — больш вялікая цытата: «...мяне па лініі ЦК КПСС накіравалі ў ФРГ на чале дэлегацыі для абмену вопытам з кампартыяй адной з федэральных земляў.

Пра сапраўдны характар гэтай місіі не ведаў ніхто нават у ЦК КПБ. Заданне я выканаў.

Больш падрабязна ў дэталі гэтай аперацыі паглыбляцца не буду. Хаця даўно ўжо няма той дзяржавы, якой я прысягаў, і падпіска аб неразгалошванні страціла сваю сілу, але ёсць унутраны абавязак. Я не разумею тых людзей, якія, зняўшы мундзір, спяшаюцца ў палітычных мэтах разбалбатаць усе службовыя таямніцы... Я такім чынам аўтарытэт сабе ніколі не набываў. Дарэчы, і мундзір з гэтай прычыны таксама ніколі не апранаў, хаця маю права яго насіць. Ён вісіць у мяне дома як памяць пра маю незвычайную вайсковую службу» (стар. 267—268).

Мне цяжка сказаць, якія яшчэ доказы павінен быў прывесці Вячаслаў Францавіч, каб ягоныя словы аб прыналежнасці да КДБ альбо ГРУ (у СССР існавалі толькі гэтыя дзве спецслужбы) — выглядалі больш пераканаўча. Ва ўсялякім разе, у мяне няма падставаў не паверыць Кебічу. Я яшчэ дапускаю, што чалавек можа сказаць такое пасля чаркі-другой-дваццаць другой гарэлкі, але напісаць і выдаць накладам 50 тысяч асобнікаў...

Нідзе не сцвярджаю, што менавіта гэтая прыналежнасць у часы Кебіча перадвызначыла ягоную супярэчлівую ў шэрагу ключавых момантаў пазіцыю — але і цалкам ігнараваць гэтую магчымасць пасля такіх прызнанняў, пагадзіцеся, немагчыма.

Між іншым, у сваёй кнізе я аналізую не менш сенсацыйныя ягоныя прызнанні (і пра вывезеныя ў замежжа актывы КПСС, якія экс-прэм’ер ацэньвае ў 400—500 мільярдаў даляраў, і пра праслухоўванне Лубянкай размоў Шушкевіча на пасадзе старшыні ВС, і пра тое, што на прэзідэнцкіх выбарах 1994 Кебіч з Лукашэнкам працавалі на «агульную перамогу» над БНФ) — але пры гэтым нязменна спасылаюся на кнігу Кебіча. Кнігу, якая, калі б была ўважліва прачытаная гісторыкамі і палітолагамі, прымусіла б больш рэалістычна паглядзець на некаторыя эпізоды найноўшай гісторыі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць