Афіша

16 лістапада — талака ў Зембіне

Чарговы валанцёрскі выезд у бліжэйшую суботу, 16 лістапада.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Зембіне 1809 г. унікальны помнік архітэктуры. Аб’ект, якім скончана эпоха барока ў Беларусі. Касцёл пры кляштары дамініканаў, касцёл які памятае і вайну 1812 г., і Напалеона, які адпачываў тут пасля Бярэзінскай пераправы, і паўстанне 1863 г., і падзеі савецка-польскай вайны 1920 г., і татальнае змаганне з верай, і страшныя для Беларусі падзеі 1941–1944 гг.

Ні войны, ні іншыя гістарычныя катаклізмы не паўплывалі на касцёл. Паўплывала людская абыякавасць.

Яшчэ 30 год таму ў будынка быў дах і былі захаваны канструкцыі скляпенняў. Зараз толькі сцены, толькі перыметр, ды шыкоўны франтон на галоўным фасадзе.

Побач з касцёлам – старыя могілкі з пахаваннямі кан. 18 – пач. 20 стст. І руіны і могілкі патрабуюць дагляду і таму не першы год Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў стараецца палепшыць сітуацыю з помнікам, калі дакументальнай працай, калі арганізуючы валанцёрскія дэсанты. І зараз рыхтуецца чарговы валанцёрскі выезд на бліжэйшую суботу, 16 лістапада 2013 г.

Запрашаем усіх ахвочых прыняць удзел у мерапрыемстве і звяртаемся да журналісцкай супольнасці. Нам патрэбна Ваша падтрымка, Ваша прысутнасць на мерапрыемстве, бо праблема патрабуе асвятлення.

Праблема захавання касцёла хвалюе невялічкую мясцовую парафію, хвалюе сяброў Таварыства, мясцовы сельсавет, але не знаходзіць ні водгуку, ні крокаў насустрач з боку райвыканкаму.

Усе жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве можаце запісацца па тэл. +375 29 111 73 32 ці па электроннаму адрасу: [email protected]

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы і ў межах агульнанацыянальнай кампаніі 16 лістапада «Будзьма беларусамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць