Свет2424

Міліцыя заблакавала Майдан у Кіеве, напружанасць дасягнула апагея — фотарэпартаж

Міліцыя ў Кіеве ўжывае тактыку ўдушэння.

Закрыты крамы і кавярні ў зоне Майдану. Абаронцаў барыкад не затрымліваюць, але ў іх забралі біятуалеты і абмежавалі падвоз вады і прадуктаў.

Самаабарону Майдану спецназ без асаблівай цяжкасці з барыкадаў адсунуў.

250 сяброў правай партыі «Свабода» найдаўжэй трымалі блакпост каля Адміністрацыі прэзідэнта.

Трактары камунальнікаў расцягваюць барыкады літаральна за хвіліну.

Дэманстрантаў аказалася замала, каб запоўніць такую вялікую прастору. На кожнай з барыкад былі дзясяткі і сотні, але не тысячы людзей.

Спецслужбы і асобы ў цывільным («цітушкі») пабывалі сёння ў офісе галоўнай апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» і на адзіным апазіцыйным Пятым канале.

На самім Майдане ўвечары зноў сабраліся тысячы людзей, нягледзячы на моцны снег.

Тым не менш, на барыкадах учорашняя эйфарыя ў Кіеве змянілася пачуццем бездапаможнасці.

Застаецца адкрытым пытанне, ці дзеянні міліцыі выклічуць масавую мабілізацыю заўтра або ў наступныя выходныя. Сёння Януковічу ўдалося лёгка прадэманстраваць, як ён можа стрымаць пратэстоўцаў і ліквідаваць Майдан. Аднак пры спробе ўвайсці на сам Майдан спецназ сутыкнецца з адчайным супрацівам моладзі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША, старшыня Еўракамісіі і міністры замежных справаў еўрапейскіх дзяржаваў сёння заклікалі ўкраінскія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы. А намесніца сакратара Дзярждэпартамента Нуланд правяла перамовы ў Маскве па ўкраінскім пытанні.

Заўтра Нуланд, а таксама кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Эштан прыбываюць у Кіеў. Еўропа заклікае да правядзення круглага стала ўладаў і апазіцыі.

Калі Януковіч і пойдзе на перамовы, то ў панядзелак ён прадэманстраваў, што будзе іх весці з пазіцыі сілы.

…Заснежаны, аточаны, адрэзаны Майдан у панядзелак увечары нагадаў марозную беларускую Плошчу 2006-га.

Праўда, у Мінску тады было менш шматлюдна і людзей арыштоўвалі сотнямі — бралі кожнага, хто нёс у намётавае мястэчка прадукты і цёплыя рэчы. Але адчайнасць, ахвярнасць і драма — тыя ж.

* * *

Галоўнае беларускае скандаванне — «Жыве Беларусь!». Украінскае — «Слава Украіне! Героям слава!»

Каментары24

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць