Свет44

Генпракуратура Украіны: Параза пад Ілавайскам была спрычынена тым, што батальён «Прыкарпацце» пакінуў пазіцыі

У Генпракуратуры лічаць, што 5-й батальён тэрытарыяльнай абароны «Прыкарпацце» здзейсніў злачынства, якое стала першапрычынай серыі падзей, якія прывялі да трагедыі пад Ілавайскам.

Пра гэта на брыфінгу ў аўторак заявіў намеснік генпракурора - галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Укрінфарм».

«Яны (батальён «Прыкарпацце») здзейснілі злачынства, бо сталі першапрычынай масавага эфекту даміно ў зоне Ілавайска», — сказаў Маціос, дадаўшы, што яны стаялі пад Амвросіеўкай.

Галоўны вайсковы пракурор адзначыў, што батальён «Прыкарпацце» з 326 вайскоўцамі прыбыў да месца нясення службы ў маі. «Служылі-служылі і зрабілі тое, што зрабілі, — пакінулі месца нясення службы, агалілі фланг і паехалі праз усю Украіну са штатнай зброяй на школьных аўтобусах», — сказаў Маціос.

Ён адзначыў, што 5-ы батальён тэрытарыяльнай абароны тройчы не выканаў загаду камандавання.

У прыватнасці, канстатаваў Маціос, пасля першага абстрэлу, да якога байцы батальёна не былі гатовыя, бо не чакалі, што па іх страляць з Расіі за 40 км, «проста зняліся і сышлі».

Ардынарац камандуючага сектара дагнаў іх і даў пісьмовы загад спыніцца або пачаць выконваць хоць бы каменданцкія функцыі на гэтай мяжы. Аднак байцы пайшлі далей. Гэтак жа іх спынялі і аддавалі загад ў Днепрапятроўску, аднак байцы батальёна яго таксама не выканалі, адзначыў ён.

«Сядаем на верталёт — камандуючы Сухапутных войскаў, я, мой першы намеснік — ляцім у Магілёў, Знаменку. Пасадзілі ў полі верталёт, ідзём да іх. Яны перакрылі дарогу — мне сорамна гэта казаць, Квантунская армія: хто п'яны, босыя, узброеныя да зубоў, з баявым камплектам гранат на поясе, накіравалі РПГ на верталёт, і старшы лейтэнант Прачук, якому мы абвясцілі падазрэнне, аддаў каманду страляць», — распавёў галоўны вайсковы пракурор.

Па словах Маціоса, камандуючы Сухапутных войскаў загадаў тады батальёну «Прыкарпацце» прыбыць у бліжэйшую вайсковую частку, здаць зброю, прайсці медыцынскае абследаванне, памыцца, пераапрануцца, атрымаць квіткі на цягнік і цэнтралізавана адбыць дадому.

Аднак яны і тут зрабілі па-свойму і паехалі дадому калонай з школьных аўтобусаў з выбітымі шыбамі, 17 «Уралаў» і сямі «адціснутых» аўтамабіляў без нумарных знакаў або са знакамі Данецкай вобласці, адзначыў галоўны вайсковы пракурор.

«Органы мясцовага самакіравання Івана-Франкоўскай вобласці робяць з іх герояў. Я не хачу сказаць, што там усе з'яўляюцца дэзерцірамі, заўсёды ёсць павадыр і заўсёды ёсць тыя, хто ідзе за павадыром», — эмацыйна адзначыў ён.

Маціос канстатаваў, што батальён меў «вялікія праблемы» яшчэ падчас фарміравання Івана-Франкоўскім ваенкаматам.

Абурэнне вайсковага пракурора, у прыватнасці, выклікаў той факт, што для транспарціроўкі байцоў батальёна вайсковы камісар выкарыстаў школьныя аўтобусы. Акрамя таго, па перакананні Маціоса, пры вызначэнні камандзіра батальёна Івана-Франкоўскі вайсковы камісар павінен быў «паспець зразумець, што гэты чалавек любіць алкаголь» і не можа камандаваць такой колькасцю людзей.

Жорсткія баі пад Ілавайскам працягваліся з 18 жніўня, пасля захопу Амвросіеўкі пала стратэгічная вышыня Савур-Магіла, а 25 жніўня ўкраінскія сілы патрапілі ў атачэнне. Гэтая параза, хай сабе і палковага маштабу, мела вялікі псіхалагічны ўплыў на ўкраінскую армію, якая перад тым некалькі месяцаў наступала, і паўплывала на форму пагаднення аб спыненні агню, пра падпісанне якога Расія і Украіна ў тыя дні вялі перамовы.

Камандзір прыкарпатцаў апраўдваў пакіданне пазіцый тым, што ў іх зусім не было цяжкага ўзбраення.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць