Культура66

Беларусы выкупілі рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя

Гэта адзіная дэталёвая выява старога горада, знішчанага ў XIX стагоддзі.

Гравюра «Горад і замак Берасце Літоўскае» (арыгінальная назва «Urbs et Castellum Brestzie Litewski»), выдадзеная ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Мастак — Эрык Ёнсан Дальберг. Фота тут і далей: MALDZIS 

Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру «Горад і замак Берасце Літоўскае» (арыгінальная назва «Urbs et Castellum Brestzie Litewski»), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці.

Твор выкананы ў тэхніцы медзярыту. Сама гравюра каляровая, з ручной размалёўкай, памерам 35 на 49,5 см. На першым плане — панарама шведска-венгерска-казацкага войска каля сцен горада; у цэнтры — панарама і план Берасця з умацаваннямі, замкам, касцёламі і сінагогай.

Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка.

У верасні гравюру можна будзе пабачыць у межах «Art-кавярні MALDZIS» у Варшаве.

Гэта гравюра выйшла ў кнізе шведскага барона Самуэля фон Пуфендорфа «De rebus a Carolo Gustavo Sueciae rege gestis», прысвечанай Другой паўночнай вайне 1655—1660 гадоў (вядомай як Патоп). Выданне змяшчае 115 медзярытаў, аснову якіх складаюць малюнкі шведскага вайсковага інжынера, архітэктара і мастака Эрыка Ёнсана Дальберга (1625-1703). Берасце — адзіны населены пункт у сучасных межах Беларусі, які трапіў у гэтую серыю.

Гравюра адлюстроўвае аблогу Берасця ў траўні 1657 года. Горад асадзілі шведскія войскі Карла X Густава разам з венграмі і запарожскімі казакамі на чале з князем Ракоцы. Пасля трохдзённага гарматнага абстрэлу гарнізон здаў горад. Праз два тыдні шведскае войска пакінула горад, перадаўшы яго венграм.

У цэнтры гравюры — панарама Берасця з паўночнага боку: замак, касцёлы, сінагога, умацаванні і прадмесце Лозкі. Ніжэй паказаная сутычка літоўскіх драгунаў з варожай конніцай. У правым ніжнім куце — дзевяць найвышэйшых асобаў варожых войскаў, у тым ліку сам шведскі кароль Карл X Густаў і князь Трансільваніі Юрый II Ракоцы. А над ніжнім картушом — сам аўтар, Эрык Дальберг, паказаны ў выглядзе вершніка. Мастак увекавечыў сябе як удзельніка тых падзеяў. 

Паводле меркавання берасцейскага краязнаўцы і гісторыка Анатоля Нікітчыка, Дальберг стварыў гравюру ў 1691—1696 гадах на падставе ранейшых замалёвак і ўспамінаў. Яна лічыцца адным з найлепшых прыкладаў еўрапейскага гарадскога пейзажу ў стылі барока на беларускіх землях. 

Каментары6

  • Жвір
    14.08.2026
    На гравюры цалкам еўрапейскі тагачасны горад. Зірніце, колькі прыгожых будынкаў, якая архітэктура, усё ў шпілях. І гэтак на разбураных ваколіцах. Усё, як і Паўночна-Заходняй Еўропе, толькі там здолелі ўсё захаваць, а тут усё разбурана шматлікімі ЧУЖЫМІ войнамі. Усе лезьлі адно на аднаго цераз Беларусь, самы кароткі шлях. Шмат разбурэньня было й у Балтыі, у час Паўночнай вайны, разбуралі шведы, тое самае рабілі там і маскавіты. Але там і шмат захавалася, бо бальшавікі не пасьпелі па-гаспадарску, у самы люты час іхнага вандалізму балтыйцы мелі незалежныя дзяржавы.
  • Прыгожа
    14.08.2026
    Добрае было еўрапейскае месца, якое знішчылі акупанты, каб пабудаваць сваю крэпасць. А яе зрабілі канцлагерам, дзе катавалі беларусаў за тое, што беларусы.
    І яшчэ культ з гэтага зрабілі.
  • Gorliwy Litwin
    14.08.2026
    я публікаваў артыкул пра гэтую гравюру і яе саму ў часопісе Спадчына, колькі памятаю ў 1999-м годзе. Гэта была першая публікацыя на гэтую тэму.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»6

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне18

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць