Грамадства105105

Следчы камітэт пра затрыманне жабрака: Ён хуліган-рэцыдывіст, і не глуханямы

Следчы камітэт вывучае акалічнасці інцыдэнту ў падземным пераходзе станцыі метро «Уручча», паведамілі ў Следчым камітэце.

Гэты інцыдэнт атрымаў вялікі грамадскі рэзананс. Супрацоўнікі міліцыі спусцілі са сходаў інваліда, які прасіў міласціну. Прычым цягнулі таго за нагу. За жабрака заступіліся людзі. У інтэрнэце з'явілася відэа гэтага здарэння і мноства каментароў з рэзка негатыўнай ацэнкай дзеянняў міліцыянтаў.

Варта адзначыць, што карэспандэнты «Нашай Нівы» назіралі, як людзей неахайнага выгляду ў мінулыя дні затрымлівалі і ў іншых раёнах горада. Магчыма, сталіцу «зачышчаюць» ад «асацыяльных элементаў» і жабракоў напярэдадні выбараў і прыезду на іх міжнародных назіральнікаў.

Чытайце таксама:

Апублікавана ВІДЭА, як міліцыянт у Мінску валачэ жабрака па сходах за нагу, сцэна выклікала выбух гневу людзей у метро

Міліцыянты сцвярджаюць, што ўвечары 18 верасня да супрацоўнікаў УУС па ахове Мінскага метрапалітэна «паступілі скаргі ад грамадзян на мужчыну неахайнага выгляду», які прасіў міласціну ў падземным пераходзе станцыі метро «Уручча». Міліцыянт нібыта прапанаваў жабраку прайсці ў пакой міліцыі для высвятлення асобы і разбіральніцтва.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, мужчына адмовіўся падпарадкавацца законным патрабаванням праваахоўніка. Далей, выяўляючы беспрычынную агрэсію, ён пачаў нецэнзурна лаяцца ў адрас міліцыянта, выказваў абразы і пагрозы. Падчас дастаўлення дзяжурным нарадам ў пакой міліцыі для разбіральніцтва, грамадзянін аказаў актыўны супраціў: кусаў супрацоўнікаў міліцыі за рукі, ударыў аднаго з іх у твар, спрабаваў наносіць ўдары нагамі і пашкодзіў форменнае абмундзіраванне. Каб прыцягнуць увагу людзей, ён дэманстраваў ілжывую бездапаможнасць і немагчымасць самастойна хадзіць.

У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што 41-гадовы ураджэнец Мінска раней быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за маёмасныя злачынствы, а таксама злоснае і асабліва злоснае хуліганства. Рэгістрацыі не мае, пражывае ў сваякоў, цягам некалькіх гадоў займаецца жабрацтвам, пазіцыянуе сябе інвалідам слыху і маўлення.

Першамайскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў заведзеная крымінальная справа аб супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

З падазраваным цяпер праводзяцца следчыя дзеянні ў прысутнасці абаронцы.

Вызначаецца яго фізічны стан адносна абмежаванасці фізічных магчымасцяў. У выніку медыцынскага агляду ў затрыманага не выяўлена цялесных пашкоджанняў, скаргаў на стан здароўя ён не выказваў. Паводле паказанняў затрыманага, ён мае праблемы псіхічнага характару, у сувязі з чым неаднаразова праходзіў лячэнне ў спецыялізаваных установах. Следствам правяраецца гэтая інфармацыя, прызначана правядзенне судовай псіхіятрычнай экспертызы.

У рамках расследавання крымінальнай справы ўсталёўваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўзнікненню дадзенага канфлікту.

Каментары105

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны1

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

«Вось каго ў войска на мяжу з Украінай». Чамаданава выйшла на сенакос, зглуміла траву і павесяліла людзей ВІДЭА14

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік3

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны1

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць